Тэракт у Іерусаліме (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэракт у Іерусаліме (2023)
Месца нападу Ізраіль/Дзяржава Палесціна Усходні Іерусалім
Мэта нападу яўрэі
Дата 27 студзеня 2023
20:13
Спосаб нападу расстрэл
Зброя агнястрэльная зброя
Загінулыя 7
Параненыя 5
Колькасць тэрарыстаў 1

Тэракт у Іерусаліме — тэрарыстычная атака, якая адбылася 27 студзеня 2023 года, калі палесцінскі[1] баевік забіў сем ізраільскіх мірных жыхароў каля сінагогі ў Неве-Яакове[2][3][4], ізраільскім паселішчы  (іўрыт) ва Усходнім Іерусаліме[5][6][7][8]. Паводле даных паліцыі, падазраваны быў застрэлены пасля таго, як адкрыў па ім агонь[9].

Стральба адбылася ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста  (іўрыт). Гэта самы смяротны напад палесцінцаў з 2008 года[10].

Атака[правіць | правіць зыходнік]

Паводле звестак паліцыі, каля 20:13 баевік пад’ехаў на машыне да сінагогі, размешчанай у іерусалімскім раёне Неве-Яакав, і дачакаўся заканчэння суботняй малітвы[11]. Спачатку ён застрэліў пажылую жанчыну і матацыкліста, а затым адкрыў агонь па людзях каля сінагогі Атэрэт Абраам. Затым нападнік схаваўся з месца здарэння ў бок палесцінскага раёна Бейт-Ханіна, дзе ён сутыкнуўся з паліцыянтамі і быў застрэлены пасля таго, як адкрыў па іх агонь пры спробе бегчы пешшу[12].

Па словах некаторых мясцовых жыхароў, паліцыі спатрэбілася 20 хвілін, каб дабрацца да месца нападу. Некаторыя людзі выказалі сваё расчараванне з нагоды чакання. Аднак паліцыя абвергла гэтую інфармацыю і заявіла, што афіцэры прыбылі на месца здарэння і забілі нападніка на працягу пяці хвілін пасля атрымання першых паведамленняў аб стральбе[12].

У выніку нападу загінулі сем чалавек, пяцёра мужчын і дзве жанчыны. Ахвярам было ад 20 да 70 гадоў. Прынамсі яшчэ 3 чалавекі атрымалі раненні[12][13]. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што адна з забітых жанчын была грамадзянкай Украіны[14].

Нападнік[правіць | правіць зыходнік]

Нападнік быў ідэнтыфікаваны як Хайры Алкам, 21-гадовы жыхар Усходняга Іерусаліма, які раней не здзяйсняў злачынстваў, звязаных з тэрарызмам[12][15].

Паводле наяўных даных, дзед Алкама быў забіты разам з трыма іншымі палесцінцамі ў 1998 годзе ізраільскім пасяленцам з радыкальнай арганізацыі «Ках  (іўрыт)»[16].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

ХАМАС узяў адказнасць за тэракт і заявіў, што гэта была помста за рэйд у Джэніне, падчас якога былі забіты 8 палесцінскіх баевікоў і адзін мірны жыхар[17].

Палесцінскія і ізраільскія крыніцы заявілі, што пасля атакі было арыштавана ад 42 да 50 чалавек, у асноўным члены сям’і нападніка[18][19].

Менш чым праз дзень 13-гадовы палесцінец з Сільвана  (ар.) зладзіў яшчэ адну стральбу ў горадзе Давіда  (іўрыт), параніўшы двух яўрэяў — бацьку і сына[20].

Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што «Ізраіль распачне „некалькі неадкладных крокаў“, накіраваных на барацьбу з тэрарызмам». Праз некалькі гадзін меркавана ізраільскія дроны атакавалі шэраг іранскіх аб’ектаў[21].

Зноскі

  1. Rubin. At least 5 killed in Jerusalem synagogue shooting, The Washington Post . Праверана 27 January 2023.
  2. John. At least seven dead in Jerusalem synagogue attack, Israeli police say (англ.). CNN (27 студзеня 2023).
  3. Zaig. Seven killed, 10 injured in synagogue in Jerusalem terror attack. jpost.com. Jerusalem Post.
  4. Kermani. Eight people killed in shooting at a Jerusalem synagogue (англ.). Channel 4 News (27 студзеня 2023).
  5. Palestinian gunman kills 7 near Jerusalem synagogue. AP NEWS (27 студзеня 2023).
  6. Breiner. Seven Dead, Three Wounded in East Jerusalem Synagogue Shooting Attack. Haaretz.com (27 студзеня 2023).
  7. Gunman kills at least 5 people in East Jerusalem attack (англ.). www.aljazeera.com.
  8. Kingsley. At Least 7 Killed in Attack in Jewish Area of East Jerusalem(англ.), The New York Times (27 студзеня 2023). Праверана 28 студзеня 2023.
  9. Estrin. At least 7 people killed in a Jerusalem synagogue shooting. NPR.
  10. Fabian. 7 killed, several hurt in shooting attack at Jerusalem synagogue; terrorist shot (англ.). www.timesofisrael.com.
  11. Seven Israelis killed leaving synagogue in East Jerusalem (англ.). the Guardian (27 студзеня 2023).
  12. а б в г Fabian. 7 killed, several hurt in shooting attack at Jerusalem synagogue; terrorist shot (англ.). www.timesofisrael.com.
  13. Kermani. Eight people killed in shooting at a Jerusalem synagogue (англ.). Channel 4 News (27 студзеня 2023).
  14. Zelenskiy says Ukrainian woman killed in Jerusalem attacks(англ.), Reuters (28 студзеня 2023). Праверана 28 студзеня 2023.
  15. Ravid. At least 7 Israelis killed in shooting attack at Jerusalem synagogue. axios.com. Axios.
  16. Palestinian shooter was named after grandfather killed by Israeli settler, Middle East Eye (28 January 2023).
  17. Seven killed in synagogue attack as West Bank violence spirals (англ.). Reuters.
  18. Since the attack in Jerusalem last night, Israeli occupation forces have detained some 50 Palestinians - Commission. WAFA Agency (28 студзеня 2023).
  19. Rubin. Second Jerusalem shooting of Israelis puts region on high alert. Washington Post (28 студзеня 2023).
  20. Father and Son Wounded in Shooting in East Jerusalem, 13-year-old Palestinian Assailant Shot(англ.), Haaretz . Праверана 28 студзеня 2023.
  21. В Иране дроны атаковали военный завод Запад считает, что это часть «теневой войны» Ирана и Израиля. Арабские СМИ утверждают, что к атаке причастны США и «еще одна страна». Meduza (29 студзеня 2023). Праверана 29 студзеня 2023.