Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі
Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі укр.: Володимир Олександрович Зеленський | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
з 20 мая 2019 | |||
Прэм’ер-міністр | Уладзімір Гройсман, Аляксей Ганчарук, Дзяніс Шмыгаль | ||
Папярэднік | Пётр Аляксеевіч Парашэнка | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | сцэнарыст, юрыст, комік, вядучы, кінапрадзюсар, спявак, акцёр, тэлевядучы, тэлепрадзюсар, парадыст, гумарыст, эстрадны артыст, палітык, шоўмен, кінарэжысёр, KVN actor | ||
Нараджэнне | 25 студзеня 1978[1] (43 гады) | ||
Бацька | Аляксандр Сямёнавіч Зяленскі[d] | ||
Маці | Рыма Зяленская[d] | ||
Жонка | Алена Зяленская[d] | ||
Дзеці | Аляксандра (2005 г.) Кірыл (2013 года) | ||
Сайт | ze2019.com president.gov.ua volodymyrzelenskyy.com | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Уладзі́мір Алякса́ндравіч Зяле́нскі (укр.: Володимир Олександрович Зеленський, нар. 25 студзеня 1978, Крывы Рог) — украінскі шоўмэн, камедыйны акцёр, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст; палітычны дзеяч, шосты Прэзідэнт Украіны (з 20 мая 2019).
Біяграфія
Мае яўрэйскае паходжанне[2]. Маці — Рыма Уладзіміраўна Зяленская — працавала інжынерам. Бацька — Аляксандр Сямёнавіч Зяленскі — матэматык, праграміст, доктар тэхнічных навук, прафесар.
Мастацкі кіраўнік і нязменны лідар студыі «Квартал-95». Быў членам праўлення і генеральным прадзюсарам тэлеканала «Інтэр» (2010—2012).
На канцэрце студыі Квартал 95 у 2016 годзе ў Юрмале Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна нагадвае «актрысу з нямецкага кіно для дарослых», якая «гатова прыняць у любой колькасці, з любога боку»[3]. Гэта выказванне выклікала скандал, абвінавачанні, што ў цяжкія для краіны часы ён са сцэны абражаў Украіну.
У папулярным серыяле «Слуга народа» Уладзімір Зяленскі сыграў галоўную ролю — пазітыўнага, шчырага, адданага Украіне прэзідэнта Васіля Галабародзькі[4].
Кандыдат у прэзідэнты Украіны на выбарах 2019 года, пераможца першага тура (31 сакавіка). Як заўважыў кіраўнік Фонду «Украінская палітыка» Косць Бандарэнка:[5]
![]() |
…людзі, якія галасавалі за яго, галасавалі хутчэй за яго сцэнічны вобраз, не столькі за канкрэтнага чалавека, колькі супраць усіх астатніх палітыкаў. |
![]() |
Яго супернік у другім туры выбараў, дзейны Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, заявіў 19 красавіка ў часе дэбатаў паміж кандыдатамі на НСК «Алімпійскі», што Уладзімір Зяленскі прымярае вобраз героя з серыяла «Слуга народа», аднак насамрэч прадстаўляе інтарэсы збеглага алігарха Ігара Каламойскага[6].
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся 21 красавіка, Уладзімір Зяленскі упэўнена перамог, атрымаўшы 73,22 % галасоў[7].
На чале дзяржавы
З 20 мая 2019 года Прэзідэнт Украіны. У часе цырымоніі інагурацыі, якая прайшла ў Кіеве, Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго першай задачай на пасадзе Прэзідэнта Украіны стане спыненне агню на Данбасе[8]. Ён таксама абвясціў аб роспуску парламента, аб зняцці недатыкальнасці з дэпутатаў, аб крымінальнай адказнасці за незаконнае ўзбагачэнне, зменах да выбарчага кодэкса, аб зняцці з пасад генпракурора, міністра абароны і іншых членаў сілавога блока.
21 мая Уладзімір Зяленскі распусціў украінскі парламент і прызначыў пазачарговыя выбары ў Раду на 21 ліпеня. На парламенцкіх выбарах партыя Уладзіміра Зяленскага «Слуга народу» атрымала пераканаўчую перамогу і паводле партыйных спісаў, і ў мажарытарных акругах[9].
Неўзабаве тэлефонная размова Уладзіміра Зяленскага і Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа стала прычынай «украінскага крызісу» ў Злучаных Штатах Амерыкі і выклікала няўдалую спробу імпічменту Дональда Трампа.
Зноскі
- ↑ Wolodymyr Selenskyj // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Владимир Зеленский У меня еврейская кровь и я украинец!
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ svaboda.org
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ svaboda.org