Перайсці да зместу

Тэрмы Ціта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Тэрмы Ціта
41°53′33″ пн. ш. 12°29′39″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль старажытнарымская архітэктура[d]
Заснавальнік Ціт
Дата заснавання 81
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэрмы Ціта (лац.: Thermae Titi) — публічныя лазні (тэрмы), пабудаваныя ў Рыме ў 80 годзе н. э. імператарам Цітам.

План тэрмаў Ціта

Комплекс тэрмаў прыкладна 125×120 м размяшчаўся на Эсквіліне, на тэрыторыі, дзе раней знаходзіўся Залаты дом Нерона. Ёсць здагадка, што тэрмы Ціта з’яўляюцца перабудовай тэрмаў, якія існавалі на тэрыторыі Залатога дома[1]. Пазней побач з імі былі пабудаваны больш маштабныя тэрмы Траяна.

Тэрмы Ціта ў Рыме. Размаляваны акварэллю афорт Марка Карлоні па малюнку Ф. Смуглевіча і В. Брэны. 1776. Нацыянальны музей у Варшаве
Дж. Б. Піранезі Від на руіны другога паверху будынка тэрмаў імператара Ціта. Афорт

Тэрмы рамантавалі ў першай палове II стагоддзя н. э. пры Адрыяне і затым у 238 годзе (у Год шасці імператараў)[2]. Затым комплекс паступова прыйшоў у заняпад. Значныя часткі будынка яшчэ стаялі ў XVI стагоддзі, калі Андрэа Паладыа замаляваў план комплексу. Знойдзеная ў развалінах тэрмаў гранітная чаша знаходзіцца ў Бельведэрскім дворыку Ватыкана[3].

Тэрмы Ціта былі распісаны мастаком Фабулам. Яго фрэскі, да канчатковага разбурэння, скапіраваў французскі гравёр Нікола Понс, які апублікаваў іх у кнізе «Апісанне лазняў Ціта» («Description des bains de Titus», Paris, 1786)[4]. Беларускі мастак Францішак Смуглевіч і італьянскі архітэктар Вінчэнца Брэна таксама рабілі замалёўкі роспісаў. Па гэтых малюнках стварыў размаляваныя акварэллю афорты Марка Карлоні. Цяпер гэтыя ўнікальныя лісты захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага музея ў Варшаве[5].

Падобныя выявы, у прыватнасці, паслужылі крыніцай развіцця арнаменту гратэску ў заходнееўрапейскім выяўленчым мастацтве XVIII—XIX стагоддзяў[6]

  1. Frank Sear. Roman Architecture (нявызн.). — Cornell University Press, 1983. — С. 145—. — ISBN 0-8014-9245-9. Архівавана 7 красавіка 2022 года.
  2. Hist. Aug. Max. et Balb. I
  3. Виктор Сонькин. «Здесь был Рим. Современные прогулки по древнему городу». Из-во Corpus, 2015. Глава «Бани»
  4. James Luther Adams, Wilson Yates. The Grotesque in Art and Literature: Theological Reflections (англ.). — 1997. — С. 6—. Архівавана 26 лістапада 2016 года.
  5. Doering B. Pompeji an der Alster. Nachleben der Antike um 1800. — Hamburg: Museum für Kunst und Gewerbe, 1995. — S. 29—33
  6. Lecture 12 — The Creation of an Icon: The Colosseum and Contemporary Architecture in Rome Архіўная копія ад 14 студзеня 2012 на Wayback Machine as author at YALE HSAR 252 — Roman Architecture with Professor Diana E. E. Kleiner.