Ціт
| Ціт Флавій Веспасіян | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| TITUS FLAVIUS VESPASIANUS | |||||||
| Ціт. Мармуровы бюст. Мюнхенская гліптатэка | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ціт Флавій Веспасіян | ||||||
| Пераемнік | Ціт Флавій Даміцыян | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
30 снежня 39 Рым |
||||||
| Смерць |
13 верасня 81 (41 год) Рым |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Флавіі | ||||||
| Бацька | Ціт Флавій Веспасіян | ||||||
| Маці | Флавія Даміцыла | ||||||
| Жонка |
1) Арэцыла Тэртула ( — ) 2) Марцыя Фурніла ( — ) |
||||||
| Дзеці | дачка Флавія Юлія | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Ціт — Ціт Флавій Веспасіян (39—81), імператар рымскі (79—81).
Сын Веспасіяна і Флавіі Даміцылы, атрымаў выхаванне пры двары Клаўдзія і быў сябрам Нерона. Насупор гэтаму, не стаў на троне «другім Неронам», а выдзяляўся адукаванасцю, дабрынёю і шчодрасцю[1].
Яго ваенная кар'ера пачалася ў Германіі і Брытаніі, дзе ён вылучыўся, займаючы пасаду ваеннага трыбунала. Калі імператар Нерон накіраваў яго бацьку ва ўзбунтаваную Іўдзею, Ціт паехаў туды разам з бацькам, атрымаў у камандаванне легіён і дапамог свайму бацьку пракласці шлях да дзяржаўнай улады. У 69 стаў галоўнакамандуючым рымскага войска ў Палесціне ў час вайны з іудзеямі. У 70 Ціт захапіў Іерусалім і разбурыў яго, праявіўшы пры гэтым выключную жорсткасць. За час знаходжання ў Палесціне ажаніўся з прыгажуняй Беранікай, дачкой Ірада Агрыпы, і сястрой Ірада Агрыпы II, іўдзейскіх цароў, але з-за палітычных меркаванняў расстаўся з ёю, калі заняў трон[2]. Вяртаннем Ціта ў Рым з пышным трыумфам было адсвяткавана ўціхаміранне Іўдзеі. У 73 г. Ціт стаў сакіраўніком свайго бацькі і ад яго імя вёў барацьбу з арыстакратычнай сенатарскай апазіцыяй. Займаў пасаду прэфекта (начальніка) гвардыі. Бязлітаснае знішчэнне асоб, якія выклікалі ў яго падазрэнне, яшчэ пры жыцці бацькі рабілі яго імя ненавісным у Рыме. У мэтах прымірэння з падданымі Ціт, стаўшы імператарам, пачаў кіраваць імперыяй сумесна з сенатам, сурова караў даносчыкаў, схіляў да сябе народ раскошнымі пабудовамі і гульнямі.
Праўленне Ціта было азмрочана вывяржэннем Везувія (79) і гібеллю гарадоў Пампеі і Геркуланум, пажарам Рыма і эпідэміяй. У 80 Ціт асвяціў новы амфітэатр Калізей, будаваць які пачаў яшчэ яго бацька і новыя тэрмы, што атрымалі яго імя. Па яго смерці была збудавана арка Ціта, на якой быў выяўлены трыумф пасля перамогі ў Іўдзейскай вайне і здабыча з Іерусалімскага храму.
Зноскі
- ↑ Спяваў, граў на кіфары. «Мяккасць» Ціта апяваецца ў оперы Моцарта «Ціт».
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 172—173. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.