Спораўскі заказнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Спораўскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Спораўскі
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне

Беларусь

Плошча

19384 Га

Сярэдняя вышыня

142-144 м над у. м.

Дата заснавання

3 красавіка 1991 года

physical
Спораўскі
Спораўскі
physical
Спораўскі
Спораўскі
Каардынаты: 52°23′00″ пн. ш. 25°20′00″ у. д. / 52.383333° пн. ш. 25.333333° у. д. (G) (O) (Я)

Спораўскі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння, які рамяшчаецца на тэрыторыі чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці — Бярозаўскім, Драгічынскім, Івацэвіцкім і Іванаўскім[1]. Заказнік быў утвораны пастановай Савету Міністраў БССР ад 03.04.91 № 125.[2]

З 2006 г. біялагічны заказнік «Спораўскі» стаў пілотнай тэрыторыяфй праекта ЕС/ПРААН «Clima East: захаванне і ўстойлівае кіраванне тарфянікамі ў Беларусі для скарачэння выкідаў вугляроду і адаптацыі балотных экасістэм да змены клімату». Мэтамі праекта ў цэлым з'яўляюцца садзейнічанне скарачэнню выкідаў парніковых газаў і фармаванні сучасных падыходаў у галіне кліматычнай палітыкі ў краінах-партнёрах, а таксама наладжванне дыялогу паміж Еўрапейскім саюзам і ўдзельнікамі праекта, умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва[3].

Статус[правіць | правіць зыходнік]

Спораўскі першым у Беларусі атрымаў статус водна-балотнага ўгодзя міжнароднага значэння з 22.11.99 (крытэрыі 1а, 2а) і ахоўваецца Рамсарскай канвенцыяй.[4]. Таксама заказнік уключаны ў пералік тэрыторый, важных для птушак з 1998 года (код — BY002-003, крытэрыі А1, В2, В3).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча заказніка складае 19384 гектараў, з якіх 4282 га прыпадае на Драгічынскі раён. Да заказніку далучана частка поймы ракі Ясельда агульнай плошчай 2800 гектараў.[1]

Асноўная частка тэрыторыі заказніка занятая адкрытымі нізіннымі балотамі (43,2 %), нізіннымі балотамі з мазаічна размешчанымі хмызнякамі (17,9 %), балотамі, парослымі хмызнякамі (4,1 %).

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі заказніка знаходзіцца Спораўскае балота — адно з самых вялікіх натуральных нізінных балотаў у Еўропе з унікальнай флорай і фаўнай. У цэнтры заказніка працякае рака Ясельда з вельмі звілістым і зарослым воднай расліннасцю рэчышчам. Пойма шырынёй ад 0,5 да 2 кіламетраў з абодвух бакоў рэчышча ўяўляе сабой тыповае нізіннае балота. У цэнтры заказніка знаходзіцца возера Спораўскае.

Фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя з'яўляецца вызначальным месцам гнездавання вяртлявай чаротаўкі (Acrocephalus paludicola), папуляцыя якой знаходзіцца пад пагрозай глабальнага знікнення. Тут гняздуецца каля 9 % сусветнай папуляцыі і адзначана самая высокая ў свеце шчыльнасць гэтага віду. Заказнік забяспечвае існаванне папуляцый цэлага шэрагу рэдкіх і знікаючых відаў птушак, сярод якіх два віды (драч (Crex crex) і дупель (Gallinago media)) таксама знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення, а 20 занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Акрамя гэтага, тэрыторыя заказніка падтрымлівае папуляцыю чаплі-бугая (Botaurus stellaris), якая мае міжнародную значнасць, і папуляцыі чорнага бусла (Ciconia nigra) і рыбачкі чорнай (Chlidonias niger) нацыянальнай значнасці. Усяго на гнездаванні ў заказніку адзначана 123 віды птушак. Таксама ўвагі заслугоўваюць кулон вялікі (Numenius arquata) і сава балотная (Asio flammeus).[5]

З іншых рэдкіх прадстаўнікоў нашай фаўны, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, у заказніку адзначаны 1 від паўзуноў (балотная чарапаха еўрапейская (Emys orbicularis)) і 18 відаў насякомых, 2 з якіх уключаны яшчэ і ў Еўрапейскую Чырвоную кнігу.

Сысуны прадстаўлены сярод іншых такімі відамі: бабёр еўрапейскі (Castor fiber), выдра (Lutra lutra), тхор лясны (Mustela putorius) і амерыканская норка (Neovison vison).[5]

Флора[правіць | правіць зыходнік]

Заказнік «Спораўскі» адзначаецца разнастайнасцю і багаццем вырастання лекавых раслін. На тэрыторыі заказніка налічваецца 18 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, і 13 відаў, якія маюць рэгіянальную значнасць, у тым ліку венерын чаравічак (Cypripedium calceolus), пылкагалоўнік чырвоны (Cephalanthera rubra), тайнік яйкападобны (Listera ovata), чараўнік зеленакветкавы (Platanthera chlorantha), гарачаўка крыжападобная (Gentiana cruciata), Dianthus carthusinorum, касач сібірскі (Iris sibirica), гарлачык белы (Nymphaea alba) і іншыя. Акрамя гэтага, тут адзначаны ўнікальныя супольнасці травяністай расліны булаваносца сівога (Corynephoretum canescentis), якія прыстасаваліся да росту на сухіх пясчаных выспах ва ўмовах, неспрыяльных для выжывання іншых відаў раслін. На ўчастках на ўсход ад Спораўскага возера растуць рэдкія ахоўныя віды архідэй.[1][6]

Лугава-балотная расліннасць займае каля 74 % тэрыторыі. У флоры 543 віды сасудзістых раслін.[6]

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

30 % тэрыторыі выкарыстоўваецца для касьбы, яшчэ 10 % для выпасу жывёлы. Астатнія плошчы не выкарыстоўваюцца. Вышэй па цячэнні ракі Ясельда размешчаны рыбгас «Сялец».[1]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

З 25 чэрвеня 2009 года ў в. Высокае Бярозаўскага раёна функцыянуе эколага-асветніцкі цэнтр заказніка. Ён размешчаны ў маляўнічым месцы, у 500 м ад р. Ясельда. Там жа на беразе Ясельды добраўпарадкавана зона адпачынку (маецца лодкавы прычал, 6-мятровая назіральная вышка, альтанкі з мангаламі і вогнішчамі).[7]

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]