Тэрыялагічная школа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тэрыялагічная Школа
Тып навуковае таварыства
Год заснавання 1993
Заснавальнікі Украінскае тэрыялагічнае таварыства
Размяшчэнне 01601, вул. Багдана Хмяльніцкага 15, Кіеў, Украіна
Ключавыя фігуры Ігар Загараднюк
Сфера дзейнасці даследаванні фаўны, ахова прыроды
Колькасць членаў каля 100
Вэб-сайт http://terioshkola.org.ua/index.htm
Навуковая сесія ў Украінскім навукова-даследчым процічумным інстытуце імя І. І. Мечнікава у г. Адэса (пасяджэнне XXIV Тэрыялагічнай школы)

Тэрыялагічная школа — назва прафесійнай і адукацыйнай сеткі, якая аб'ядноўвае спецыялістаў-тэрыёлагаў Украіны і сумежных краін (Беларусь, Польшча, РФ, Румынія і г.д.). Тэрыялагічная школа як супольнасць існуе ў двух формах — як сетка спецыялістаў і як штогадовая сустрэча.

Гістарычная даведка[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыяшкола заснаваная як адна з секцый Украінскага тэрыялагічнага таварыства (УТТ) НАН Украіны увосень 1993 года (24.11.1993) агульным рашэннем трох інстытуцый: Украінскага тэрыялагічнага таварыства, Міністэрства аховы прыроды і Камісіі па запаведніках НАН Украіны. Пасля яе заснавання ў 1993 годзе і па сённяшнi дзеньТэрыяшкола з'яўляецца адной з галоўных форм дзейнасці УТТ. Адным з ініцыятараў стварэння (сумесна з А. Федорчэнкам, А. Кіселюком і В. Покіньчэрада) і кіраўніком Тэрыяшколы з'яўляецца Ігар Загараднюк, намеснік старшыні УТТ.

Першы інфармацыйны ліст (далей рэгулярныя рассылкі і з 2000 г. Бюлетэнь Novitates Theriologicae) разасланы 24.11.1993 г., першая (і ў далейшым штогадовая) канферэнцыя пад назвай школа-семінар, пачалася 03.10.1994 г. у Карпацкім біясферным запаведніку. Першы выпуск Прац Терыялагічнай школы выдадзены ў 1998 годзе і прэзентаваны на 5-й Тэрыяшколе на біястанцыі Харкаўскага ўніверсітэта. Сайт Украінскага тэрыялагічнага таварыства “Тэрыялагічная школа" заснаваны вясной 2003 году (25.05.2003 г.).

Уся дзейнасць Тэрыялагічнай школы трымаецца выключна на энтузіязме яе Савета і пастаянных удзельнікаў. Кожны наступны семінар Савет школы арганізуе ў іншым месцы, як правіла, у адным з прыродных альбо біясферных запаведнікаў ці Нацыянальных прыродных парках цi на біястанцыі аднаго з універсітэтаў. Значна радзей школы праходзяць у гарадах на базе універсітэтаў або прыродазнаўчых музеяў (12-я ў Луганску, 13-я ў Камянцы-Падольскім і 24-я ў Адэсе).

Задачы Тэрыяшколы[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з ідэямі Тэрыяшколы, сфармуляванымі ў часопісе «Запаведная справа ва Украіне» (1999), развітымі на працягу наступных 24 школ-семінараў, ключавымі задачамі супольнасці з'яўляюцца:

  • арганізацыя рэгулярных сустрэч заолагаў, якія працуюць у запаведніках, нацыянальных парках, біястанцыях, а таксама на прыродазнаўчых факультэтах і ў акадэмічных арганізацыях, абмен вопытам у правядзенні палявых даследванняў млекакормячых;
  • адпрацоўка і ўніфікацыя методык ўліку колькасці папуляцый і відавога складу супольнасцяў і лакальных фаун, развіццё сучасных прыжыццёвых метадаў вывучэння фауны;
  • апрабацыя вынікаў даследванняў як у форме праектаў навуковых артыкулаў, так і раздзелаў дысертацый;
  • развіццё ініцыятыў, важных для аховы прыроды і асветы, у тым ліку пастаянных акцый «Ноч кажаноў» і «Год звера» (2017 быў «Годам вожыка»);
  • стварэнне і вядзенне агульных выданняў і іншых пляцовак пастаяннага абмену вопытам, у тым ліку форуму «Тэрыялагічная школа» [1], сайта «Тэрыяшкола» [2], бюлетэня «Novitates Theriologicae» (8 выпускаў), часопіса «Працы Тэрыялагічнай Школы» (15 тамоў).

Формы і схема працы[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі XXIV Тэрыялагічнай школы падчас палявога выезду ў вярхоўі Куяльніцкага лімана ў Адэскай вобласці

Тэрыяшкола існуе ў двух асноўных формах: як сетка спецыялістаў (network) і як штогадовы семінар (workshop). Сетка ўключае больш за 200 рэспандэнтаў з Украіны, Беларусі, Польшчы, Расіі, Малдовы, Румыніі, Венгрыі (па змяншэнні), семінар збірае каля 30–70 удзельнікаў і доўжыцца ў сярэднім 5 дзён.

Школа праходзіць па адзінай схеме, выкладзенай дэталёва на сайце таварыства. Яе галоўнымі асаблівасцямі з'яўляюцца:

  1. праца на працягу аднаго працоўнага тыдня (звычайна канец верасня ці пачатак кастрычніка),
  2. вылучэнне адной галоўнай тэмы года і два дні працы па гэтай тэме, у тым ліку лекцыі і майстар-класы,
  3. правядзенне штодзённых 1–2 круглых сталоў і майстар-класаў па традыцыйных і актуальных тэмах (ўлікі фауны, вядзенне баз дадзеных, ацэнкі стану папуляцый, ГІС-тэхналогіі і інш.),
  4. палявыя заняткі і экскурсіі з наведваннем маніторынгавых пляцовак, уліковых ліній і пр.,
  5. інфармацыйныя кірмашы, конкурсы «Новыя імёны ў тэрыялогіі», акцыі «Ноч кажаноў», «Год звера» і інш. формы актуалізацыі і дыскусіі па важных пытаннях развіцця тэрыялогіі і асветы.

Часопіс Тэрыяшколы[правіць | правіць зыходнік]

Вокладка «Працы Тэрыялагічнай школы», том 15 (2017)

Часопіс Тэрыялагічнай школы — «Праці Теріологічної школи» (Proceedings of the Theriological School) — зарэгістраваны ў міжнародным цэнтры рэгістрацыі навуковых выданняў з ISSN 2312-2749 (print) і ISSN 2074-2274 (online).

Часопіс «ПТШ» ў 2016 годзе зацверджаны ДАК Украіны як прафесійнае выданне, у якім могуць публікавацца вынікі дысертацыйных даследванняў. Пачынаючы з 1998 года, выдадзена 15 тамоў сярэднім аб'ёмам каля 170–180 старонак кожны; у кожным томе размешчана ў сярэднім 18–22 артыкула[1]. Усе артыкулы праходзяць тры рэцэнзавання — першаснае ад рэдакцыі і два ў незалежных экспертаў (peer review)[2].

Інфармацыя пра кожны том выкладваецца ў сетцы Інтэрнэт на сайце Тэрыяшколы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Web of Science: кожны том і кожны артыкул маюць уласную хатнюю старонку з разгорнутым англійскім рэзюмэ (каля 1000 знакаў). У кожным артыкуле маюцца рэзюмэ, ключавыя словы, подпісы да табліц і малюнкаў і бібліяграфія, дубляваныя на англійскай мове. У кожным томе ад 1/4 да 1/3 прац (4–7 артыкулаў) прадстаўлены на англійскай мове.

На 14 кастрычніка 2018 года, згодна з профілем часопіса на Google Scholar, маецца 975 цытавання 187 артыкулаў з ПТШ. Індэкс Гірша складае h = 13, індэкс i10 (колькасць артыкулаў, цытаваных не менш за 10 разоў) складае 24. Гэтыя паказчыкі з'яўляюцца даволі высокімі для многіх часопісаў[3].

Публікацыі пра Тэрыяшколу[правіць | правіць зыходнік]

Справаздачы аб кожнай штогадовай Тэрыяшколе публікуюцца ў разнастайных выданнях, у тым ліку «Весніку заалогіі» (8 паведамленняў), Бюлетэні «Novitates Theriologicae» (4 публікацыі), «Працах Тэрыяшколы» (не меньш за 15 паведамленняў), навуковых весніках розных універсітэтаў (у прыватнасці Ужгарадскага, Львоўскага і Сумскага), штогодніку «Пытанні развіцця Крыма», разнастайных інтэрнэт-выданнях. Большасць з іх сабрана ў бібліятэцы сайта Тэрыяшколы ў раздзеле «Хронікі семінараў»[4].

Маецца значная колькасць выданняў і рэсурсаў, якія распавядаюць аб Терыяшколе. Напрыклад, на сайце Львоўскага універсітэта імя Івана Франка маецца рэпартаж пра працу 9-й школы, якая праходзіла ў запаведніку «Разточча» ў кастрычніку 2002 года[5]; ў часопісе «Пытанні развіцця Крыма» вядомы крымскі заолаг Альфрэд Дуліцкі зрабіў грунтоўны аналіз першых 10 гадоў існавання Тэрыяшколы (1993–2003)[6].

Інфармацыю аб Тэрыяшколе рэгулярна публікуе Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны (напрыклад, інфармацыя аб падрыхтоўцы і аб выніках 22 Тэрыяшколы ў Нацыянальным парку "Падольскія Товтры"[7][8]).

Нямала паведамленняў на сайтах юннацкiх цэнтраў (напрыклад пра 19 Тэрыяшколу ў Чарнаморскім біясферным запаведніку [9]) і універсітэтаў (напрыклад, аб 20 Тэрыяшколе ў Карпацкім Нацыянальным парку [10] ці аб 22 Тэрыяшколе на Падоллi [11]).

Існуе і некалькі відэаролікаў ад навасных тэлеканалаў, увагу якіх прыцягнулі і Терыяшколы. У прыватнасці, Нацыянальная ТРК Украіны ў кастрычніку 2017 года зрабіла рэпартаж пра 24 Терыяшколу ў Адэсе, на якой была прадстаўлена (цалкам традыцыйна) і дэлегацыя беларускіх калег [12].

Удзел беларускіх калег[правіць | правіць зыходнік]

У розныя гады ў працы Школы ўдзельнічалі прадстаўнікі БДУ, НАН Беларусі (Мінск), ГДУ (Гомель), Бярэзінскага запаведніка, Прыпяцкага нацыянальнага парка, а таксама некаторых грамадскіх арганізацый. Сярод іншых важных тэм, з якімі неаднаразова выступалі беларускія калегі, - ўкараненне генетычных метадаў даследвання відаў у практыку штодзённай працы навуковых цэнтраў у галіне аналізу біятычнай разнастайнасці. Такія лекцыі і круглыя сталы праводзіліся, у прыватнасці, на юбілейнай 20-й (Карпаты), 22-й (Падолле) і 24-й (Адэса) Тэрыяшколах [13] [14] [15]. Важнай і вельмі характэрнай асаблівасцю практычна ўсіх беларускіх калег-чальцоў Тэрыяшколы з'яўляецца іх актыўны ўдзел у даследваннях кажаноў, круглых сталах у рамках акцый "Ноч кажаноў", майстар-класах дыягностыкі відаў і дэманстрацыйных адловах кажаноў і, адпаведна, навуковыя публікацыі на гэтую тэму.

Ёсць каля 15 публікацый беларускіх калег у матэрыялах тэрыялагічных школ. Іх сумарны ўнёсак у выданне ПТШ складае аб'ём аднаго паўнавартаснага тому. У прыватнасці, ёсць такія працы:

Такое супрацоўніцтва паміж спецыялістамі, акрамя навуковых, вырашае і не менш важныя гуманітарную і палітычную задачы: умацаванне гістарычна-сяброўскіх сувязяў, павагу і прызнанне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў.

Акцыя "Ноч кажаноў" у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

З 2012 г. штогод увосень мінскія тэрыёлагі ў супрацоўніцтве з ГА "АПБ" праводзяць так званую "Ноч кажаноў у Мінску", якая з'яўляецца часткай міжнароднай акцыі "International Bat Night". Гэтай падзеі традыцыйна прысвечана шмат рэпартажаў у мас-медыя [16] [17] [18]. Ноч кажаноў праходзіць пад патранажам Еўрапейскага пагаднення аб захаванні еўрапейскіх папуляцый кажаноў (EUROBATS).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Сысуны, або Млекакормячыя -- аб'екты даследавання тэрыёлагаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Загороднюк, І. Видання Українського теріологічного товариства та розвиток часопису Праці Теріологічної школи // Праці Теріологічної Школи. 2015. Том 13. С. 114–142.
  2. Editorial Process // Proceedings of the Theriological School (website). 20.01.2018.
  3. Для параўнання, індэкс Гірша Віцебскага тэхналагічнага універсітэта і Віцебскага медуніверсітэта складае h = 8, профіляў іншых беларускіх выданняў у гугл-акадэміі не выяўлена зусім; Веснік заалогіі — h = 21, Studia Biologica — h = 11.
  4. Тэрыялагічная школа: хроніка штогадовых семінараў // Вэб-сайт Украінскага Тэрыялагічнаго таварыства НАН Украіны www.terioshkola.org.ua. 2018/01/19.
  5. Дев'ята Міжнародна теріологічна школа-семінар «Методики обліку теріофауни»
  6. Дулицкий А. І. Десятая Международная териологическая школа-семинар зоологов заповедников и биостационаров Украины // Вопросы развития Крыма. Симферополь, 2004. Вып. 15. С. 9–19.
  7. Стартує ХХІІ теріологічна школа-семінар у Національному природному парку "Подільські Товтри" // Мінэкалогіі Украіны (афіцыйны вэбсайт). 08.10.2015 р.
  8. У Національному прыроднаму парку «Подільські Товтри» працювала ХХІІ Теріологічна школа-семінар // Мінэкалогіі Украіны (афіцыйны вэбсайт). 29 жовтня 2015 р.
  9. XIX Теріологічна школа // Центр еколого-натуралістичної творчості учнівської молоді Херсонської обласної ради. 2012/10/11.
  10. Зоологічний музей УжНУ взяв участь у ХХ Теріологічній школі // Зелене Закарпаття. Заповідна справа. 2013/10/28
  11. Мерзлікін, І. Р. XXІI Теріологічна школа-семінар "Здобування тварин на заповідних територіях" // Природничі науки: збірник наукових праць / Сумськ. пед. унів. – 2016. – Вип. 13. – С. 132–135.
  12. Теріошкола у м. Одеса. Жовтень 2017 // Національна суспільна телерадіокомпанія, України. Одеська регіональна дирекція; youtube, 2017/10/14.
  13. Коваль, Н., Загороднюк, І. Звіт про XX Теріологічну школу «Таксономічне різноманіття ссавців заповідних та природних територій» // Праці Теріологічної Школи. 2015. Том 13: 147–150.
  14. Дребет, М., Загороднюк, І. Звіт про роботу XXІІ Теріологічної школи «Здобування тварин на заповідних територіях» // // Праці Теріологічної Школи. 2017. Том 16: 172–174.
  15. Ювілейна ХХ теріологічна школа-семінар в Карпатському НПП // Карпатський національний природний парк (офіційний вебсайт). 2013.
  16. 16 верасня — Ноч кажаноў! -- Ахова птушак Бацькаўшчыны.
  17. 8 верасня з 18:00 да 22:00 у дворыку Нацыянальнага гiстарычнага музея пройдзе містычная ноч… кажаноў
  18. “Ноч кажаноў” у Менску. -- БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ