Тэрэза Эльфарс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэрэза Эльфарс
Дата нараджэння 30 лістапада 1823(1823-11-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 1905(1905-04-16)[1][2] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Lars Erik Elfforss[d][1]
Прафесія акцёрка, балерына, дырэктарка тэатра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антуанэта Тэрэза Эльфарс (шведск.: Antoinette Thérèse Elfforss, народжаная Эберг (шведск.: Öberg); 30 лістапада 1823, Стакгольм, Швецыя — 16 красавіка 1905, там жа) — шведская актрыса і тэатральны кіраўнік. З 1869 па 1888 год кіравала перасоўнай тэатральнай трупай Эльфарс.[3][4]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тэрэза Эберг нарадзілася ў Стакгольме, у сям’і ўладальніка фабрыкі Андэрса Эберга і Марыі Элісабет Канстрэм.

З 1837 года — вучаніца школы Каралеўскага балета Швецыі, з 1839 года — вучаніца Драматычнай акцёрскай школы  (англ.) (шведск.: Dramatens elevskola).[5]

У 1837—1842 гадах Тэрэза актыўна працавала ў Каралеўскім драматычным тэатры.

З 1842 па 1846 год выступала ў Новым тэатры (шведск.: Nya teatern).

У 1847 годзе выйшла замуж за акцёра Ларса Эрыка Эльфарса (1817—1869), кіраўніка тэатральнай трупы. Пасля выступала пад псеўданімам Тэрэза Эльфарс. Была актрысай вандроўнай тэатральнай трупы Эльфарс і з 1886—1888 гадоў — яе дырэктарам. Яна ўзяла на сябе кіраўніцтва тэатральнай трупай падчас хваробы мужа і фармальна пасля яго смерці ў 1869 г.[3][6]

Як актрыса, Тэрэза Эльфарс пачынала з роляў інжэню і гераінь, але затым перайшла да персанажаў сучасных скандынаўскіх і замежных п’ес неарэалістычнага руху. Паводле сцвярджэння аднаго крытыка: «яе спектаклі адрозніваліся адухоўленасцю, дробнымі дэталямі, жывой жыццёвай сілай»,[7] і ў знак прызнання яе талентаў ёй далі мянушку «Эліса Хвасер з сельскай мясцовасці»,[7] у гонар знакамітай актрысы Каралеўскага драматычнага тэатра, якая ў той час лічылася найвялікшай актрысай Швецыі.[8]

Тэрэза Эльфарс карысталася вялікай павагай падчас сваёй кар’еры, асабліва ў якасці тэатральнага рэжысёра:

«Спадарыня Э. была самай вядомай жанчынай-тэатральным рэжысёрам у Швецыі XIX стагоддзя, а трупа Эльфарс лічылася лепшым перасоўным тэатрам у краіне на працягу 1870-х і 1880-х гадоў. Яе рэпертуар, а таксама акцёрская гульня былі на самым высокім узроўні, і рэжысёры глыбока паважалі і любілі за яе цудоўныя асабістыя дабрадзейнасці. Што ж да фінансавага боку справы, то спадарыня Э., хутчэй за ўсё, была выключэннем сярод усіх вандроўных тэатральных рэжысёраў. Яна належала да вельмі нямногіх з іх, хто мог пакінуць невялікае багацце пасля сваёй смерці».[7]

Для пастаноўкі Тэрэза Эльфарс выбірала п’есы скандаўскіх аўтараў Ф. А. Дальгрэна  (руск.), К. Акселя Анрэпа, Эмілі Лундберг  (шведск.), а таксама Лорэнца Дзітрыхсана  (англ.), Б’ёрнсцьернэ Б’ёрнсана і Генрыка Ібсена.[7] Аднак самы вялікі яе фінансавы поспех мела пастаноўка «Вакол свету за 80 дзён» Жуля Верна, ставіліся таксама і менш сур’ёзныя аперэты, бо падчас росквіту трупы Эльфарс у 1870-х і 1880-х гадах папулярнасць аперэты была настолькі вялікая, з эканамічнага пункту Эльфарс не магла ігнараваць іх.[7][9][10] [11]

Трупа Тэрэзы Эльфарс з поспехам выступала ў тэатры Юргордстэтэрн  (англ.) у Юргордэне ў Стакгольме, а таксама гастралявала па Фінляндыі ў 1869, 1870, 1874, 1877 і 1878 гадах.[12]

У 1888 годзе Эльфарс перадала кіраўніцтва трупай Аўгусту Ліндбергу  (руск.) (1846—1916), пасля чаго тая змяніла сваю назву на тэатральную трупу Ліндберга. Эльфарс працягвала выступаць у трупе Ліндберга да 1893 года. Паміж 1890 і 1893 г. трупа Ліндберга працавала ў тэатры Stora Teatern  (руск.) ў Гётэбаргу. Калі ў 1893 годзе трупа Ліндберга была распушчана, Тэрэза разам са сваім сынам Юліусам Эрыкам Энгельбрэктам Эльфарсам (1847—1925) вярнулася ў Стакгольм, дзе і памерла ў 1905 годзе.[13]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д Antoinetta Thérèse Elffors — 1917.
  2. а б в Antoniette Thérèse Elfforss 1823-11-30 — 1905-04-16 Teaterledare, skådespelare Праверана 11 лістапада 2020.
  3. а б Nordensvan, Georg, Svensk teater och svenska skådespelare från Gustav III till våra dagar. Andra delen, 1842—1918, Bonnier, Stockholm, 1918
  4. N. E. Taube. Antoinetta Thérèse Elfforss. Svenskt biografiskt lexikon. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 28 марта 2019.
  5. Therése Elfforss. IDUM, nr 49 (312) (8 декабря 1893). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 28 марта 2019.
  6. N. E. Taube. Lars Erik Elfforss. Svenskt biografiskt lexikon. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2020. Праверана 28 марта 2019.
  7. а б в г д Antoinetta Thérèse Elfforss, urn: sbl:15962, Svenskt biografiskt lexikon (art av N. E. Taube.), hämtad 2018-06-18.
  8. Stig Torsslow. E C Elisa (Elise) Hwasser. Svenskt biografiskt lexikon. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 28 марта 2019.
  9. Sverker Ek. C Axel Anrep. Svenskt biografiskt lexikon. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2020. Праверана 28 марта 2020.
  10. Emilie Lundberg. The History of Nordic Women’s Literature. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2019. Праверана 28 марта 2020.
  11. Lorentz Dietrichson. Norsk biografisk leksikon. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2012. Праверана 28 марта 2020.
  12. Djurgårdsteatern. Hyperleap. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2019. Праверана 28 марта 2020.
  13. Lindberg, Johan August. Svenskt biografiskt handlexikon. Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2019. Праверана 28 марта 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Österberg, Carin et al. (1990) Svenska kvinnor: föregångare, nyskapare (Lund: Signum) ISBN 91-87896-03-6
  • Nordensvan, Georg (1918) Svensk teater och svenska skådespelare från Gustav III till våra dagar. Andra delen, 1842—1918 (Stockholm: Bonnier)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]