Перайсці да зместу

Б’ёрнсцернэ Б’ёрнсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Б’ёрнсцернэ Б’ёрнсан
нарв.: Bjørnstjerne Bjørnson
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні букмал: Bjørnstjerne Martinius Bjørnson
Дата нараджэння 8 снежня 1832(1832-12-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1910(1910-04-26)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Педэр Б'ёрнсан[d]
Маці Inger Elise Nordraach[d][5]
Жонка Karoline Bjørnson[d]
Дзеці Bergliot Ibsen[d], Б'ёрн Б'ёрнсан[d], Эрлінг Б'ёрнсан[d], Dagny Bjørnson Sautreau[d], Einar Bjørnson[d] і Anders Underdal[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург, пісьменнік, журналіст, празаік, палітык
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Б’ёрнсцернэ Марцінус Б’ёрнсан (нарв.: Bjørnstjerne Martinus Bjørnson; 8 снежня 1832, Квікне (Тынсет), Нарвегія — 26 красавіка 1910, Парыж, Францыя) — нарвежскі пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1903). Прэмія прысуджана «як даніна высакароднай, велічнай і шматбаковай паэзіі, якая заўсёды адзначана сьвежасцю свайго натхнення і незвычайнай чысцінёй духоўнага пачатку»[6]. Аўтар тэксту да гімна Нарвегіі.

Узначальваў Нарвежскі тэатр у Бергене (1857—58) і Крысціянійскі тэатр (1865—68), аддаваў перавагу нац. рэпертуару. Вядомы як майстар патрыятычнай лірыкі (у т.л. тэксту нарвежскага нацыянальнага гімна «Так, мы любім гэты край», 1859). Аўтар рамантычных аповесцяў з сялянскага жыцця «Сюнёве Сульбакен» (1857), «Арне» (1859), «Марш для нявесты» (1877) і інш., нацыянальна-гістарычных («Паміж бітвамі», 1857; «Кароль Сверэ», 1861; «Сігурд Злосны», 1862, і інш.) і сацыяльна-крытычных драм («Банкруцтва», «Рэдактар», абедзве 1875; «Кароль», 1877, «Звыш нашых сіл», ч. 1—2, 1883—95), твораў з маральнай праблематыкай (п’есы «Рукавічка», 1883; «Геаграфія і Любоў», 1885, і інш.; раманы «Сцягі ў горадзе і ў порце», 1884; «Божым шляхам», 1889; «Мэры», 1906).

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[7].

  1. а б Bjornstjerne Martinius Bjornson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Bjornstjerne Bjornson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118511459 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. http://www.begravdeioslo.no/maler/grav/grave_id/12290 Праверана 27 кастрычніка 2017.
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. Лявонава Е. Прызнаны найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Роднае слова. — 2001. — № 6. — С. 98—102.
  7. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).