Перайсці да зместу

Таццяна Іванаўна Хвайніцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Т. І. Хвайніцкая)
Таццяна Іванаўна Хвайніцкая
Дата нараджэння 23 снежня 1964(1964-12-23)[1] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Жанр станковы жывапіс[d]
Вучоба
Уплыў Віктар Аляксандравіч Грамыка
Член у

Таццяна Іванаўна Хвайніцкая (нар. 23 снежня 1964, г. Шчучын, Гродзенская вобласць) — беларуская мастачка ў галіне станковага жывапісу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 23 снежня 1964 года ў Шчучыне Гродзенскай вобласці. Скончыла ў 1993 годзе Беларускую акадэмію мастацтваў. Вучылася ў В. Грамыкі. Удзельніца мастацкіх выставак з 1984 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Асноўныя творы: палотны «Рамонкі», «Лета», «Аўтапартрэт», «Сон», «Дзяцінства», «Браслаўшчына», «Партрэт скульптара В. Янушкевіча», «Валя»; трыпціх «Мацярынства».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хвайніцкая Таццяна Іванаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]