Таццяна Дзмітрыеўна Пясецкая
Выгляд
(Пасля перасылкі з Т. Дз. Пясецкая)
Таццяна Дзмітрыеўна Пясецкая | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1952[1] (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | станковая графіка[d], акварэль і пастэль[d] |
Вучоба | |
Член у |
Таццяна Дзмітрыеўна Пясецкая (нар. 28 жніўня 1948, в. Вялікі Лес, Брэсцкая вобласць) — беларуская мастачка.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 28 жніўня 1948 года ў вёсцы Вялікі Лес Брэсцкай вобласці. Скончыла ў 1973 годзе факультэт малюнка і жывапісу Завочнага народнага ўніверсітэта імя Н. Крупскай у Маскве. Удзельніца мастацкіх выставак з 1972 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.
Жыве ў г. Брэсце.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў станковай графіцы (пераважна акварэль, пастэль), а таксама ў жывапісе. Асноўныя творы: пейзажы «Палессе», «Раніца», «Апошні прамень», «Першая зеляніна», «Цішыня», «Позняя восень», «Хутарок», «Адліга», «У лесе», «Пасля навальніцы», «Зімовая казка», «Прыцемкі»; нацюрморты «Жоўтыя кветкі», «Рамонкі», «Кветкі палявыя».
Зноскі
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пясецкая Таццяна Дзмітрыеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Таццяна Дзмітрыеўна Пясецкая на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 22 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
- Выпускнікі Завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Мастакі Беларусі
- Акварэлісты Беларусі