Убар-Туту

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Убар-Туту (шум. mubara.dtu.tu) — восьмы дадынастычны цар легендарнага перыяду да Вялікага патопу.

Заснавальнік дынастыі і першы з 2 вядомых міфічных цароў пятага горада-дзяржавы старажытнага Шумера Шурупака, размешчанага на поўдні старажытнай Месапатаміі, продак Гільгамеша. Яму прыпісвалася боскае паходжанне.

Імя Убар-Туту згадваецца ў дзвюх крыніцах. Першая крыніца — Ніпурскі царскі спіс, у якім паведамляецца пра цара Шурупака Убар-Туту, які кіраваў 18600 гадоў. Ён названы бацькам цара Зіўсудра, апошняга цара перад Патопам[1]. Другая крыніца — «Эпас пра Гільгамеша», у 9-й табліцы якога згадваецца цар Убар-Туту, бацькі цара Утнапішты (шумер. «Ён здабыў жыццё»), якога атаясамляюць з Зіўсудрай Ніпурскага спісу[2].

Зноскі

  1. Петербургское востоковедение. — СПб.: Водолей, 1994. — Т. 6. — С. 266, 268.
  2. Wallis Budge E. A. Babylonian Story of the Deluge and the Epic of Gilgamish with an Account of the Royal Libraries of Nineveh. — 2ª edición. — Kessinger Publishing, 1995. — P. 49—50. — ISBN 9781564595720.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Эн-Мендурана
8-ы цар Шумера
раней за 2900 да н.э. ці легендарны
Пераемнік:
Зіўсудра
1-ы энсі Шурупака
раней за 2900 да н.э. ці легендарны