Удзельнік:Цімох/Глыбоцкі край

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

да выдалення|няма аўтарытэтных крыніц на выдзяленне Глыбоцкага краю, перанесці інфармацыю ў артыкул Глыбоцкі раён

Глыбоцкі край — гісторыка-этнаграфічны рэгіён Паазер'я, які больш-менш адпавядае межам Глыбокага раёну. Тэрмін ахоплівае таксама некаторыя абшары суседніх раёнаў Шаркоўшчыны, Пастаўшчыны і Докшыччыны.

З Глыбоцкага краю выводзяцца многія беларускія пісменнікі, мастакі і інш. вядомыя дзеячы краіны. У тым ліку Вацлаў Ластоўскі, Янка Пачопка, Ігнат Буйніцкі, Адам Шульга і інш.

Глыбоцкі край радзіма многіх аб'ектаў матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны[1], такіх як Тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы «Масляны баран», Традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба, Абрад «Насіць намётку», Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер'я, Тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы “Клёцкі з душамі” і інш.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Назва Глыбоцкі край актыўна выкарыстоўваецца таксама афіцыйнымі ўстановамі і мясцовымі СМІ. На старонцы Глыбоцкага выканкаму чытаем: "Наша маленькая радзіма, паважаныя сябры, – мілы сэрцу Глыбоцкі край[2]."

На Глыбоцкі край[3] спасылаецца Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей у апісанні сваіх збораў, калекцый і экспазіцый.

Глыбоцкі край выкарыстоўваецца ў адносінах да глыбоцкага раёна і тэрыторый сумежных раёнаў у кнігах: В. Воранава "Дудары Глыбоцкага краю" і "Дударская Глыбоччына" Глыбокае, 2019 і 2017.– 76 с., іл. Тэрмін ужываецца таксама ў кнізе Памяць [Текст]: гісторыка–дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / Беларус. энцыкл. : Б.І.Сачанка (гал.рэд.) і інш.; Маст. А.М.Хількевіч. – Мн.: БелЭн, 1995.– 454 с., іл. і іншых выданнях: Скрабатун, Ул. Глыбокае на старых паштоўках [Текст] / Уладзімер Скрабатун.– Менск–Глыбокае: БГАКЦ, 1998.– 136 с., фота., Край мой Глубокский / фото А.В.Адедежи [и др.]. – Минск : Издательский дом “Звязда”, 2013. – 24 с[4].

Назва Глыбоцкі край сустракаецца і актыўна выкарыстоўваецца аўтарамі рэгіянальна-краязнаўчага часопіса "Паазер'е".

Не Глыбоцкі край спасылаюцца таксама агульнаджяржаўныя медыі: "Глыбокае называюць вішнёвай сталіцай нашай дзяржавы, настолькі і сам горад, і Глыбоцкі край наогул багатыя гэтай смачнай, сакавітай ягадай[5]."

Больш за тое, тэрмін выкарыстоўваецца ў навуковых працах. У 2020 годзе ў Глыбокім праходзіла канферэнцыя пад назвай: «Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч[6]».

Дударская традыцыя[правіць | правіць зыходнік]

На сённяшні дзень, паводле розных крыніцаў, вядома пра некалькіх дудароў звязаных з Глыбоцкім краем, сярод якіх найбольш вылучаецца дудар з акторскай трупы Ігната Буйніцкага – Адам Шульга, а таксама знакаміты дудар Пётр Бурэц з вёскі Асінаўка. Таксама ў гонар дударскай традыцыі рэгіёну праводзіцца фэст «Дударскі рэй».

У літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Паэт Тамаш Ляшонак пісаў пра свой край:[7]

Глыбоцкі край! Маіх дзядоў калыска,

Радзіма сінявокая мая!

Твой лёс заўжды мне быў да болю блізкім,

З гадамі стаў бліжэйшым удвая.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]