Удзельнік:Чанчавік Наталля/Литаратурная берасцейшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Літаратурная Берасцейшчына[правіць | правіць зыходнік]

Берасцейская зямля ашчадна захоўвае ў памяці імёны вялікіх людзей — і тых, хто на ёй нарадзіўся, і тых, каму давялося жыць тут.

З Берасцейшчынай звязаны шматлікія рускія пісьменнікі, у творчасці якіх наша вобласць заняла не апошняе месца.

Усіх пісьменнікаў і паэтаў, звязаных з нашай старонкай, можна падзяліць на тры катэгорыі: 1) Пісьменнікі, якія некаторы час жылі на Брэстчыне і пакінулі пасля сябе след; 2) Пісьменнікі, якія некаторы час жылі на Брэстчыне, аднак, на жаль, слядоў аб іх прыбыванні не захавалася; 3) Пісьменнікі, якія ніколі не былі на Брэстчыне, але нейкім чынам звязаны з нашай старонкай

Да першай катэгорыі адносяцца Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў, Мікалай Васільевіч Гогаль, Аляксандр Аляксандравіч Блок і Аляксандр Трыфанавіч Твардоўскі.

Да другой — Дзмітрый Нікіціч Бегічаў, Фёдар Міхайлавіч Рэшэтнікаў, Мікалай Сямёнавіч Ляскоў, Канстанцін Рыгоравіч Паустоўскі і Зміцер Ляўчук.

Да трэцяй — Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі і Аляксандр Сяргеевіч Пушкін.

Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў[правіць | правіць зыходнік]

Служыў у Іркуцкім палку з 1813 па 1815 г. Гэта былі два гады, якія шмат у чым вызначылі далейшы жыццёвы шлях Грыбаедава. Брэст пачатку 19 стагоддзя — правінцыяльны гарадок. Разумнаму, крытычна думаючаму Грыбаедаву цяжка было знайсці пажыву для розуму. Як засведчылі сучаснікі, большую палову свайго часу ён праводзіў у памешчыцкіх сядзібах і гусарыў.

Фактычна з Брэста пачынаецца з'яўленне ў друку твораў Грыбаедава. Усё, што напісана да Брэста, бясследна знікла для літаратуры.

Тут жа, у Брэсце, Грыбаедаў пачаў свае літаратурныя вопыты. Цікава, што ў друку будучы драматург выступіў як журналіст. У 1814 годзе ў часопісе «Веснік Еўропы» з'яўляецца «Пісьмо з Брэст-Літоўска выдаўцу». Калі Грыбаедаў быў ад’ютантам, вельмі часта ездзіў па гарадам Беларусі. Бываў у Кобрыне, Слоніме, Ваўкавыску. Менавіта тут, у беларускіх гарадах і мястэчках ён сабраў багаты матэрыял да сваіх літаратурных твораў. На гэтых матэрыялах напісана пьеса-вадэвіль «Хто брат, хто сястра».

Некаторыя даследчыкі творчасці Грыбаедава лічаць, што камедыя «Гора ад розуму» была задумана ў час Айчыннай вайны, калі пісьменнік служыў на Брэстчыне.

Патрэбна зазначыць, што ўжо ў першыя пасляваенныя гады была спроба ўвекавечыць жыццё Грыбаедава ў Брэсце, якая скончылась няўдала. Па ініцыятыве галоўнага архітэктара горада Ляонава на адным са старых дамоў на вуліцы Міцкевіча з'явілась мемарыяльная дошка, паведамляючая, што «у гэтым доме у 1814—1816 гг. Жыў А. С. Грыбаедаў». Аднак, ужо праз некаторы час дошку прыйшлось зняць, калі пры больш падрабязным вывучэнні, высветлілася, што ў грыбаедаўскі час гэтай пабудовы не існавала.

Дзмітрый Нікіціч Бегічаў[правіць | правіць зыходнік]

У 1813 годзе ў Брэсце размясцілі канцылярыю генерал-аншэфа А.С. Калагрывава. Горад напоўніўся выдатнымі прадстаўнікамі дваранства Расійскай Імперыі. Тут, у Брэсце, і праходзіла служба Бегічава. Падрабязнасці жыцця Дзмітрыя Нікіціча ў Брэсце невядомы. У 1818 годзе паэт ужо скончыў службу і больш у горадзе не з'яўляўся.

Мікалай Васільевіч Гогаль[правіць | правіць зыходнік]

Н. В. Гогаль назаўсёды прапісаўся ў Беларусі як адзін з самых любімых і вядомых пісьменнікаў. Усенародная любоў да яго ў Брэсце выказалась у тым, што жыхары яшчэ ў 1909 годзе вуліцу Сярэднюю перайменавалі ў яго гонар. У Брэсце на вуліцы Гогаля з 1962 года стаіць помнік выдатнаму пісьменніку.

Многа зрабіў творца амаль ва ўсіх сферах чалавечага жыцця, але найбольшая шырыня яго таленту належыць яго двум самым знакамітым творам — «Тарасу Бульбе» і «Мёртвым душам». Першы з іх сам пра сябе гаворыць, што ён належыць яго радзіме — Украіне, а вось другі ўсё ж напісаны на сапраўдных фактах, якія адбыліся на Беларусі.

Фёдар Міхайлавіч Рэшэтнікаў[правіць | правіць зыходнік]

Прыехаў у Брэст у пачатку 1867 года. Да таго часу імя яго мела шырокую вядомасць у Расіі.

Вялікі інтарэс уяўляюць тыя яго творы, у якіх апавядаецца пра Брэст і Брэстчыну: «На захадзе», «Кірмаш у яўрэйскім горадзе», «Ад Брэст-Літоўска да Пецярбурга», камедыйная пьеса «Прагрэс ва ўезным горадзе».

У 1870 годзе Рэшэтнікаў назаўсёды паехаў у Пецярбург. Так скончыўся трохгадовы берасцейскі перыяд жыцця і творчасці Рэшэтнікава.

Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі[правіць | правіць зыходнік]

Дастаеўскі нарадзіўся і жыў за межамі Баларусі, але сваім карэннем яго род глыбока звязаны з Беларускім Палессем, а дакладней, з сялом Дастоева.

У 1968 годзе ў гэтым сяле быў адкрыты музей, які размяшчаецца ў сельскай школе. Саветам Міністраў БССР у 1971 годзе школе прысвоена імя Дастаеўскага. Вучні правялі раскопкі на месце былой сядзібы продкаў пісьменніка. Усё, што было знойдзена, склала фонд музея. 5 кастрычніка музею прысвоена званне «Народны».

Аляксандр Аляксандравіч Блок[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі перыяд жыцця Блока ў літаратуры асвечаны не быў. Вядома, што Блок быў прызваны ў войска ў перыяд першай сусветнай вайны, трапіў у раён пінскіх балот. Тут ён абдумаў паэму «Адплата». У сярэдзіне жніўня Блок пераязджае у сяло Колбы і пасяляецца ў сялянскай хаце. Была ў сяле Колбы капліца, дзе Блок праводзіў увесь вольны час.

У часы жыцця на Брэстчыне Блок не пісаў мастацкіх твораў, у Палессі ён бліжэй пазнаёміўся з жыццём народа, з яго працай, існаваннем. 2 лістапада 1980 года напярэдадні стогадовага юбілею Блока, была адкрыта мемарыяльная дошка ў сяле Лапаціна. Цяпер музеё Блока на Беларусі ёсць на карце Брэсцкай вобласці, ён унесены ў энцыклапедычнае выданне «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Гэты музей быў першым у краіне. У Лунінцы, пачынаючы з 1991 года, праводзяцца літаратурнае свята памяці Аляксандра Блока. У Беларусі імем Блока названы некаторыя вуліцы.

Аляксандр Трыфанавіч Твардоўскі[правіць | правіць зыходнік]

Восенню 1939 года Твардоўскі быў прызваны ў войска і ўдзельнічаў у вызваленчым паходзе беларускіх войск у Заходнюю Беларусь.

У літаратурных крыніцах ёсць звесткі пра выдадзены паэтам у Брэсце паэтычны зборнік «Франтавыя вершы». Адзін з экзэмпляраў гэтага зборніка захаваўся ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Паэт горача працаваў у армейскім друку. Піша вершы, апрацоўвае пісьмы ваенкораў. Вершы яго перадрукоўваюць усе газеты беларускага фронта і Заходняй Беларусі. У Баранавічы, Івацэвічы, Драгічын, Антопаль, Маларыту, Пружаны па газетным справам ездзіў Твардоўскі.

28 верасня з'явілась вершаваная навэла «Іх было трое». Ваенна-паштовы пункт № 295 — гэта Кобрын. Угэтым горадзе Твардоўскі напісаў шэраг твораў. Усяго ж у газеце беларускага фронта «Чырвонаармейская праўда» і «Вартавы Радзімы» паэт надрукаваў каля 20 вершаў. За час працы ў «Вартавым Радзімы» Твардоўскі надрукаваў 12 арыгінальных вершаў, зрабіў пераклады вершаў Коласа і Купалы. Славутасцю горада Кобрына стаў дом № 1 на вуліцы Суворава. На ім была адкрыта мемарыяльная дошка, якая сведчыць аб тым, што ў кастрычніку — лістападзе 1939 года тут жыў і працаваў выдатны пісьменнік Твардоўскі.

Паэт з Кобрына Зміцер Ляўчук[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 лістапада 1889 года ў сяле Лепесы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У час першай сусветнай ваны прызваны ў дзеючую царскую армію. Добра валодаў нямецкай мовай, быў залічаны ў разведку. Быў арыштаваны кайзераўскай спецразведкай у 1918 годзе і трапляе ў Ліноўскі канцлагер, які знаходзіўся недалёка ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы Пружанскага ўезда. Аднак Зміцер уцёк з канцлагера і уступіў дабравольцам у Чырвоную Армію.

У 1923 годзе пераехаў да родзічаў у Кіеў, дзе і пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Цэнтральная тэма яго паэзіі і ірозы — гаротнае жыццё сялян Украіны і Беларусі ў міжваенны час (20 — 30 гг.).


Аляксандр Сяргеевіч Пушкін[правіць | правіць зыходнік]

Берасцейшчына звязана з іменем Пушкіна. Амаль 120 гадоў назад адна з цэнтральных вуліц горада Брэста стала насіць яго імя. У горадзе імя паэта носіць цэнтральная бібліятэка і ўніверсітэт.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Газета «Зара» 7 верасня 1975 г. (Н.Калінковіч «Палескія дні А.Блока»).

Газета «Зара» 2 лютага 1983 г. (В.Малашэўскі «Рэшэтнікаў у Брэсце»).

Газета «Зара» 25 снежня 1987 г. (Михаіл Кадзет, ваенны журналіст. "У Кобрын я прыехаў учора ").

Газета «Зара» 2 чэрвеня 2001 г. (Мікалай Юркевіч «Славутасцяў вабіла Брэстчына»).

Газета «Сцяг юнацтва» 29 лістапада 1985 г. (Георгій Блюмін «Аляксандр Блок і Беларусь»).

Газета «Брэсцкі веснік» 24 мая 2007 г. (Юрый Паталкоў, дацэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. «Брэст Фёдара Рэшэтнікава»)

Газета «Вячэрні Брэст» 6 снежня 1996 г. (Юрый Рубашэўскі «Карнэт, чароўны карнэт»).

Газета «Вячэрні Брэст» 13 снежня 1999 г. (Юрый Рубашэўскі «Забыты аўтар забытых раманаў»).