Удзельнік:Pingswan/Ivan Kravtsov
Іван Краўцоў Иван Кравцов Ivan Kravtsov | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | Палітычны актывіст, мэнэджер |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1989 (35 гадоў) |
Месца нараджэння | Мінск, БССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Бацька | Яўген Краўцоў |
Альма-матар | БНТУ, БДЭУ |
Партыя | "Разам" |
Іван Яўгеньевіч Краўцоў (Нарадзіўся 10 чэрвеня 1989 г., г. Мінск, Беларуская ССР). Палітычны актывіст, архітэктар, менеджэр, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады.[1][2], сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» і каманды кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі.[3]
Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]
Іван нарадзіўся ў Мінску, 10 чэрвеня 1989 года. Маці — Краўцова Людміла, беларуская спявачка,[4] бацька — Яўген Краўцоў (памёр у 2012 годзе [5]) быў саўладальнікам і старшынёй камерцыйнага банка «Мінсккомплексбанк», пыяднанага да Беларусбанку ў 2005 годзе [6]. Бабуля, Краўцова Галіна, — прафесар эканомікі БДЭУ.[7][8]
Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]
Да ўдзелу у палітычная кампаніі[правіць | правіць зыходнік]
Іван з'яўляўся заснавальнікам і арт-дырэктарам Архітэктурнага бюро 35 у Мінску. [9] Да мая 2019 года Іван Краўцоў працаваў галоўным стратэгічным дырэктарам Мінскага гадзіннікавага завода «Луч». [10]
Прэзідэнтскія выбары ў Беларусі 2020 года[правіць | правіць зыходнік]
У маі 2020 года Іван Краўцоў далучыўся да прадвыбарчай каманды беларускага банкіра Віктара Бабарыкі ў якасці выканаўчага мэнэджэра па публічных стасунках.[11] 28 ліпеня 2020 года разам з Марыяй Калеснікавай і іншымі членамі каманды Віктара Бабарыкі ён падаваў хадайніцтва ў КДБ Беларусі аб змене Віктару меры стрымання.[3]
Пасля дня выбараў, 18 жніўня 2020 года, палітычныя і грамадскія актывісты абвясцілі стварэнне Каардынацыйнай рады . Сябры каардынацыйнай рады ставілі за мэту правядзенне перамоў з беларускімі ўладамі пра мірны трансфер. [12] Іван увайшоў у склад Каардынацыйнай рады ў якасці яе выканаўчага сакратара.
1 верасня 2020 года Краўцоў быў выкліканы на допыт у Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Ён быў апытаны ў якасці сведкі ў рамках расследавання па крымінальнай справе па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя экстрэмісцкай групы). [1]
Выкраданьне Марыі Калеснікавай і крымінальнае абвінавачаньне[правіць | правіць зыходнік]
7 верасня 2020 года ў ЗМІ з'явілася інфармацыя, што знікла каардынатар каманды Віктара Бабарыкі, Марыя Калеснікава. Яна прапала разам з Іванам Краўцовым і прэс-сакратаром Каардынацыйнай рады Антонам Раднянковым. [13][14]
Як высветлілася пазней, Краўцова адвезлі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў (ДФР), дзе невядомыя сілавікі пагражалі яму 12-гадовым зняволеннем. Яны патрабавалі ад Краўцова вывезці Калеснікаву з краіны на асабістым аўтамабілі. На думку сілавікоў, аперацыя мусіла дапамагчы «дээскалацыі» палітычнай сітуацыі ў Беларусі, а праўладавыя ЗМІ павінны былі абвестіць, што «лідары расчараваліся ў пратэстце». [15][16][17][18]
У той жа дзень у кватэры Краўцова адбыўся ператрус.[19] Нягледзячы на тое, што супрацоўнікі КДБ пагражалі Марыі Калеснікавай турмой або забойствам, яна здолела застацца, наўмысна парваўшы пашпарт на беларуска-ўкраінскай мяжы. [20][21][22][23] Краўцоў і Раднянкоў здолелі перасячы ўкраінскую мяжу, нягледзячы на тое, што Аляксандр Лукашэнка абвясціў аб просьбе экстрадыцыі абодвух. [24]
11 верасня Камітэт дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь распачаў у дачыненні да Краўцова крымінальную справу па ч.4 арт.210 КК РБ за крадзеж шляхам злоўжывання працоўнымі паўнамоцтвамі. [25]
17 верасня Іван Краўцоў падаў заяву ў Следчы камітэт аб распачынанні расследавання па факце яго выкрадання і незаконнай экстрадыцыі. [26]
Партыя "Разам"[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні 2020 года Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава ў відэазвароце заявілі аб стварэнні палітычнай партыі «Разам». Гаворка шла об тым, што неўзабаве каманда падасьць дакумэнты на рэгістрацыю партыі ў адпаведныя органы.[27][28] Аднак неўзабаве Марыя Калеснікава і другія сябры каманды Бабарыкі былі арыштаваныя. Стварэнне палітычнай партыі аднавілася ў канцы сакавіка 2021 года. Разам з іншымі членамі каманды і актывістамі ў аргкамітэт партыі увайшоў таксама і Іван Краўцоў. [29][30]
Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]
[[Катэгорыя:Постаці Мінска]] [[Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў]] [[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1989 годзе]]
- ↑ а б "На допрос вызван исполнительный секретарь совета белорусской оппозиции" [Executive Secretary of Belarusian Opposition Council is Brought to Interrogation]. interfax.ru(руск.). Масква. 2020-09-01. Праверана 2021-08-26.
- ↑ Coordination Council of Belarus . Coordination Council. Праверана 3 June 2021.
- ↑ а б "Штаб Бабарико подал ходатайство в КГБ, чтобы Виктора выпустили из СИЗО" [Babaryka Team Pleads to KGB for Viktar to Be Released]. The Village Беларусь(руск.). Мінск. 2020-09-01. Праверана 2020-07-28.
- ↑ Безкаравайны, Зміцер (2002-03-11). "CD-ОБЗОР". Белгазета(руск.). Мінск. Праверана 2021-06-03.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|transtitle=
ігнараваны (прапануецца|trans-title=
) (даведка) - ↑ "Умер известный белорусский банкир" [A Well-known Belarusian Banker is Dead]. Беларускі Партызан(руск.). Мінск. 2012-12-24. Праверана 2021-11-23.
- ↑ Belarus: Living With an Image Problem (англ.). Euromoney (1 верасня 1999). Праверана 23 лістапада 2021.
- ↑ ""Я з 13 гадоў ведаю, што такое КДБ"". Радыё Свабода. 2020-09-19. Праверана 2021-06-03.
- ↑ Кравцова Галина Ивановна, Halina Kravtsjova .
- ↑ Малахаў, Дзьмітры (2017-06-29). "Строить брутально" [To Build Brutally]. dom-expert.by(руск.). Мінск. Праверана 2021-11-23.
- ↑ "Главный стратег завода "Луч" покинул свою должность" [Chief Strategist of Minsk Watch Plant Has Left His Job]. Marketing.by(руск.). Mінск. 2019-05-19. Праверана 2021-11-23.
- ↑ Becchio, Anastasia (2021-07-21). "Viktor Babaryko, l'homme politique le plus populaire de Biélorussie, devant Loukachenko" [Viktor Babaryko, Belarus' most popular politician, ahead of Lukashenko]. RFI(фр.). Праверана 2021-11-23.
- ↑ "Оппозиция в Белоруссии призвала власти страны немедленно начать переговоры" [Opposition in Belarus Demands to Start Negotiations]. ТАСС(руск.). Мінск. 2020-08-19. Праверана 2021-11-23.
- ↑ Davies, Guy (2020-09-07). "Key opposition figure in Belarus disappears after weekend of mass protests". abc News(англ.). Праверана 2021-11-23.
- ↑ "В Минске пропала Мария Колесникова" [Maria Kalesnikava Disappears in Minsk]. Камерсантъ(руск.). 2020-09-07. Праверана 2021-11-23.
- ↑ Aris, Ben (2020-09-09). "More details of Belarus' failed attempt to expel opposition leader Maria Kolesnikova emerge". BNE Intellinews(англ.). Берлін. Праверана 2021-11-23.
- ↑ "Родненков и Кравцов — о том, как покинули Беларусь без Колесниковой". TUT.by. 2020-09-08.
- ↑ "CCTV footage said to show car carrying Belarus opposition figure at border – video". The Guardian. Праверана 3 June 2021.
- ↑ Levchenko, Grigory (8 September 2020). "That's why she's one of our leaders". Meduza. Праверана 3 June 2021.
- ↑ "Обыск прошел в квартире пропавшего белорусского оппозиционера" [Searches conducted it the apartment of the disappeared Belarusian opposition activist Kravtsov]. Interfax(руск.). 2020-09-07. Праверана 2021-08-23.
- ↑ Kozhedubov, Artyom (2020-10-09). "Колесникова в деталях рассказала хронологию ее похищения и ареста" [Kalesnikova describes in detail the chronology of her abduction and arrest]. Маскоўскі Камсамолец(руск.). Масква. Праверана 2020-06-07.
- ↑ "Belarusian Coordination Council member Maria Kolesnikova detained at the border". ТАСС. 8 September 2020. Праверана 3 June 2021.
- ↑ Harding, Luke (2020-09-08). "Belarus opposition leader 'ripped up passport at Ukraine border'". The Guardian(англ.). Праверана 2021-11-23.
- ↑ Гардзееў, Уладзіслаў (2020-09-08). "Белорусские оппозиционеры сообщили о погоне на границе с Украиной" [Belarusian opposition activists reported a chase on the border with Ukraine]. РБК(руск.). Масква. Праверана 2021-06-03.
- ↑ "Лукашенко попросил Киев вернуть двух белорусских оппозиционеров" [Lukashenko asked Kiev to return two Belarusian opposition activists]. Інтэрфакс(руск.). 2020-09-08. Праверана 2020-06-07.
- ↑ "Уехавший на Украину белорусский оппозиционер Кравцов стал фигурантом уголовного дела" [Belarusian opposition activist Kravtsov, who left for Ukraine, became a defendant in a criminal case]. Інтэрфакс(руск.). Масква. 2020-09-08. Праверана 2020-06-07.
- ↑ "Секретарь совета белорусской оппозиции Кравцов требует открыть дело по факту его похищения" [Secretary of the Belarusian Opposition Council Kravtsov demands the opening of a case on his kidnapping]. ТАСС(руск.). Мінск. 2020-09-08. Праверана 2020-06-07.
- ↑ "Belarus opposition leaders creating political party: video". Reuters(англ.). Масква. 2020-08-31. Праверана 2021-11-23.
- ↑ Іванова, Паліна (2020-09-01). "Belarus opposition leaders to create new political party". The Independent(англ.). Праверана 2021-11-23.
- ↑ "Штаб Бабарико заявил о создании партии "Вместе"" [Babariko's headquarters announced the creation of the "Together" party]. ТАСС(руск.). Мінск. 2021-03-29. Праверана 2021-11-23.
- ↑ "В штабе Бабарико заявили, что будут пытаться зарегистрировать создаваемую им партию" [Babariko's headquarters said they would try to register the party he was creating]. ТАСС(руск.). Мінск. 2021-03-31. Праверана 2021-11-23.