Узбекская чаканка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Какандская афтаба  (руск.) ў Дзяржаўным музеі прыкладнога мастацтва Узбекістана  (руск.) ў Ташкенце
Какандская афтаба  (руск.) з чаканкай на паштовай марцы Узбекістана, 1992

Узбекская чаканка — старажытны від традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па апрацоўцы металу, звычайна медзі і яе сплаваў: бронзы і латуні[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя чаканныя вырабы, знойдзеныя на тэрыторыі сучаснага Узбекістана, датаваныя 4 тысячагоддзем да нашай эры і належаць перыяду бронзавага веку. Нязначная колькасць узораў была знойдзена падчас археалагічных раскопак. Гэта былі самыя простыя нажы і ювелірныя ўпрыгожанні. Высокага ж узроўня гэта мастацтва дасягнула нашмат пазней — у XV стагоддзі — у часы кіравання Аміра Цімура і дынастыі Цімурыдаў. Спектр чаканных вырабаў значна пашырыўся — майстры пачалі вырабляць збаны, талеркі, чары, падносы, шкатулкі, курыльныя прыборы[2].

Мясцовая вытворчасць складаных чаканных вырабаў з'явілася ва Узбекістане ў XIX стагоддзі[1].

Гравіраваныя металічныя вырабы адыгрывалі важную ролю ў паўсядзённым жыцці, паколькі з'яўляліся паказчыкамі сацыяльнага статусу і багацця[1]. Акрамя ўтылітарнага значэння шанаваліся іх дэкаратыўныя якасці — чаканны медны посуд выстаўляўся на паліцах адкрытых убудаваных шаф як частка дэкаратыўнага ўбрання жылога памяшкання[3].

У сучасных рэаліях з пашырэннем прамысловай вытворчасці металічнага посуду ўтылітарнае значэнне ручной чаканкі зніжаецца, але яго каштоўнасць у якасці твораў мастацтва толькі павышаецца[3][4].

Тэхналогія і мастацкае афармленне[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць два віды ўзбекскай чаканкі: глыбокая, гэта значыць з паглыбленым рэльефам (кан-дакоры) і плоская (накш)[3].

Сярод звычайных вырабаў, якія ўпрыгожваліся чаканкай збаны для вады, чашы для гарбаты, падносы, талеркі, шкатулкі, курыльныя прыборы, чарніліцы, пеналы і курыльніцы для пахошчаў[3].

У арнаментах чаканных вырабаў майстры ўжывалі пераважна раслінныя і геаметрычныя ўзоры, таксама вырабы часта ўпрыгожвалі каліграфічнымі надпісамі[3]. Найбольш распаўсюджаным прыёмам мастацкага афармлення прадметаў быў арнаментальны стыль «іслімі». Ён уяўляў сабой арнамент павойных кветак, лісця і бутонаў[3].

З канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя ў чаканным посудзе з'явіліся ўстаўкі з паўкаштоўных камянёў і празрыстага шкла на каляровай падшэўцы, што надавала вырабам маляўнічасць і выразнасць[3].

Інструменты[правіць | правіць зыходнік]

Інструменты майстроў для чаканкі даволі простыя. З глыбокай старажытнасці яны дайшлі да нашых дзён амаль без змены: разцы рознай шырыні, невялікі малаток са злёгку выгнутай і патоўшчанай на канцы дзяржальняй і цыркуль па метале[3].

Рэгіянальныя асаблівасці чаканкі[правіць | правіць зыходнік]

Чаканка розных школ адрозніваецца па арнаменце, форме і стылю, а таксама па тэхніцы вытворчасці[1].

Асноўныя цэнтры вытворчасці гравіраваных вырабаў былі размешчаны ў Бухары, Хіве, Какандзе, Самаркандзе, Каршы і Шахрысабзе  (руск.)[1].

Зноскі

  1. а б в г д Узбекская медная чеканка (руск.)
  2. Чеканка по меди в Узбекистане (руск.)
  3. а б в г д е ё ж [http://www.mesoeurasia.org/archives/3475 Мой Узбекистан: Узбекская чеканка] Архівавана 10 ліпеня 2017. (руск.)
  4. Чеканка и резьба по металлу (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]