Збан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Паштовая марка Беларусі з выявай збана злева (1992 г.)

Збан — гліняны посуд з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбай-літком і вушкам-ручкай.

Від гарлача. З’яўляецца ганчарным вырабам. Выкарыстоўваецца для захоўвання малака і іншага пітва. Вырабляецца чорназадымленым і паліваным. Аздабляецца лінейна-хвалістымі ўзорамі, глянцавым арнаментам у елачку, геаметрычнай і расліннай падпаліўнай ангобнай размалёўкай. Для выкарыстання ў якасці даёнкі вырабляецца аб’ёмам да 3-6 літраў з шырокім вусцем[1]. Іншыя назвы: глечык, жбан, кушын і ру́чнік[2].

Зноскі

  1. Збан // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7. — С. 27. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  2. Сяргей Мілючэнкаў. Збан // Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / гал.рэд. Іван Шамякін. — Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1989. — С. 209. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Збаны, Этнакрама «Рагна» (2017). Праверана 23 кастрычніка 2017.