Перайсці да зместу

Узвіжанне Крыжа Гасподняга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уздвіжанне Святога Крыжа)
Узвіжанне Крыжа Гасподняга
Узвіжанне Крыжа Гасподняга
Абраз «Узвіжанне Крыжа Гасподняга»
(Ноўгарад, XV стагоддзе)
Тып рэлігійнае свята
Афіцыйна Узвіжанне Святога і Жыватворчага Крыжа Гасподняга
інакш Узвіжанне
Дата Праваслаўе — 14 (27) верасня[1] або 14 верасня паводле грыгарыянскага календара
Каталіцтва — 14 верасня
Святкаванне набажэнскае

Узвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга (стар.-грэч.: ῾Η παγκόσμιος ὕψωσις τοῦ τιμίου καὶ ζωοποιοῦ ΣταυροῦСусветнае Узвіжанне Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга; царк.-слав: Всемі́рное воздви́женїе чⷭ҇тна́гѡ и животворѧ́шагѡ крⷭ҇та̀; лац.: Exaltatio Sancti Crucis[2] — Узвіжанне Святога Крыжа) — свята, якое адзначаецца ў гістарычных цэрквах. У праваслаўі належыць да ліку гасподскіх дванадзясятых. Усталявана ў памяць пра здабыццё Крыжа Гасподняга, якое адбылося, паводле царкоўнага падання, у 325 ці 326 годзе ў Іерусаліме каля гары Галгофы — месца распяцця Ісуса Хрыста[3]. З VII стагоддзя з гэтым днём сталі злучаць успамін пра вяртанне ў 629 годзе Жыватворнага Крыжа з Персіі візантыйскім імператарам Іракліем. Назва свята паходзіць ад звычая Царквы на Усходзе, які сягае ў IV стагоддзе, рытуальна ўздзвігаць крыж падчас богаслужэння (гэта значыць падымаць Крыж для агляду ўсіх, хто моліцца)[4][5].

Святкуецца Рускай праваслаўнай царквой, а таксама старастыльнымі і некаторымі памеснымі Праваслаўнымі цэрквамі 14 (27) верасня[1], а памеснымі цэрквамі, якія перайшлі на новаюліянскі каляндар і Каталіцкай царквой — 14 верасня паводле грыгарыянскага календара. Армянскай Апостальскай царквой — у нядзелю, якая выпадае ў прамежак паміж 11 і 17 верасня (а таксама ў панядзелак, пятніцу і суботу наступнага тыдня)[6].

Зноскі

  1. а б Частка памесныя праваслаўных цэркваў, у тым ліку Руская, для літургічных мэт працягваюць выкарыстоўваць юліянскі каляндар (Гл. Старастыльныя цэрквы); у XX—XXI стагоддзях 14 верасня паводле юліянскага календара адпавядае 27 верасня паводле грыгарыянскага.
  2. Диак. Михаил Желтов, А. А. Лукашевич, Н. В. Квливидзе. Воздвижение Честного и Животворящего Креста Господня // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2005. — Т. IX. — С. 160-171. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-015-3.
  3. Воздвижение Креста Господня / М. С. Желтов, А. А. Лукашевич; И. Л. Бусева-Давыдова (иконография) // Великий князь — Восходящий узел орбиты. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2006. — С. 560—561. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 5-85270-334-6.
  4. Чин Воздвижения Креста на праздник Крестовоздвижения. Архівавана 26 снежня 2014. Патриархия.Ru
  5. Всемирное Воздви́жение Честно́го и Животворящего Креста Господня.. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2014. Праверана 26 снежня 2014.
  6. Вытрымкі з кнігі біскупа Езніка Петрасяна «Армянская Апостольская Церковь» // Календарный цикл Армянской Апостольской Церкви. Архівавана 24 сакавіка 2012.