Украінская літаратура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Украінская літаратуралітаратура, напісаная на ўкраінскай мове.

Гістарычна, украінская літаратура развівалася, у асноўным, ва ўмовах замежнага панавання на ўкраінскіх тэрыторыях. Часам украінская мова нават знаходзілася пад забаронай. Тым не менш, замежнае панаванне Польшчы, Румыніі, Расіі, Аўстра-Венгрыі і Асманскай Турцыі таксама ўзбагачвала ўкраінскую культуру і мову, у выніку чаго ўкраінскія аўтары змаглі стварыць багатую літаратурную спадчыну.

Некаторыя ўкраінцы таксама ўнеслі вялікі ўклад у развіццё літаратуры на рускай мове.