Украінскі Дом

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Украінскі Дом (УД) (укр.: Український Дім) - некамерцыйная ўстанова створаная грамадзянамі Беларусі, выхадцамі з Украіны для падтрымкі грамадскіх, культурных і эканамічных ініцыятываў украінцаў, а таксама для спрыяння і ўзмацнення адносін паміж Беларуссю і Украінай. Украінскі Дом у Беларусі 7 чэрвеня 2014 года аб'явіў пра самароспуск. [1]

Пра Украінскі Дом[правіць | правіць зыходнік]

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на цесныя гістарычныя, сацыяльныя, эканамічныя і міжрэгіянальныя сувязі паміж Беларуссю і Украінай, а таксама геаграфічнае становішча Брэсцкай вобласці, у палескім рэгіёне адсутнае грамадска-культурнае жыццё ўкраінцаў-грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама не зусім развіты ўзаемаадносіны з Украінай (у бізнесе, эканоміцы, культуры, спорце ды іншых) [2]. Адсутнічаюць ўкраінскія СМІ, тэле-радыё, школы, бізнес-цэнтры, сумесныя гандлёвыя прадпрыемствы, заводы і гэтак далей.[3] Нягледзячы на гэта, склалася спрыяльная атмасфера для выхаду з гэтага становішча. Стварэнне Украінскага Дому наглядны прыклад. Спецыялісты Украінскага Дому вядуць распрацоўку праектаў для эканамічнага і культурнага сектара. Дзейнасць Украінскага Дому накіравана на аказанне эканамічнай і гуманітарнай падтрымкі нацыянальнай групы, лабіраванне яе нацыянальных інтарэсаў пры ўмове дастатковых для гэтага эканамічных і палітычных магчымасцяў Украінскага Дома.

Мэта[правіць | правіць зыходнік]

Развіццё дзелавой актыўнасці, без бар'ераў і перашкодаў, для рэалізацыі праектаў, накіраваных на карысць Украіны і Беларусі.

Задачы і прынцыпы дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

- Садзейнічанне міжкультурнаму дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай; - садзейнічанне ў захаванні і папулярызацыі ўкраінскай культуры, стварэнне ўмоў для развіцця сумесных беларуска-ўкраінскіх бізнес ініцыятыў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь; - садзейнічанне ў прыцягненні інвестыцый у Рэспубліку Беларусь і Украіну; - садзейнічанне трансгранічнаму супрацоўніцтву праз мадэль еўрарэгіёнаў; - актыўнае лабіраванне ідэй украінскага таварыства, праз стварэнне паўнавартаснай інфраструктуры.

Партнёры[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр рэгіянальнага развіцця «Супрацоўніцтва без межаў» (Украіна). Усеўкраінская моладзевая грамадская арганізацыя «Нацыянальны Альянс» (Украіна). Палітычная партыя «За Украіну» (Украіна) [4].

Статут[правіць | правіць зыходнік]

Вытрымка з статута УД.

(...)Мэтай Установы з'яўляецца стварэнне ўмоў міжкультурнага і эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Украіна шляхам ажыццяўлення эканамічна-інтэграцыйных функцый некамерцыйнага характару, садзейнічанне міжкультурнаму дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Украіна, садзейнічанне ў прыцягненні інвестыцый на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і Рэспубліку Украіна, удзел, рэалізацыя і распрацоўка ва ўстаноўленым парадку культурных і эканамічных міждзяржаўных і рэгіянальных праграм, а таксама садзейнічанне эканамічнаму і сацыяльна-культурнаму развіццю грамадзян Рэспублікі Беларусь.(...)

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • Лявон Вабішчэнка

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]