Перайсці да зместу

Уладзімірская брама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вежы Кітай-горада
Уладзімірская (Срэценская, Нікольская) брама
Уладзімірская брама ў 1884 годзе
Уладзімірская брама ў 1884 годзе
55°45′33″ пн. ш. 37°37′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Масква
Тып будынка крапасное збудаванне XVI стагоддзя
Архітэктар Пятрок Малы Фразін
Будаўніцтва 15341538 гады
Стан знесена ў 1934 годзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімірская брама Кітай-горада (руск.: Владимирские ворота), таксама Срэценская брама, або Нікольская брама (Сретенские ворота, Никольские ворота) — незахаванае збудаванне ў сценах Кітай-горада ў Маскве, якое адкрывала праход і праезд з Нікольскай вуліцы на старую Лубянскую плошчу.

Пабудавана ў адзін час з Кітайгародскай сцяной у 15341538 гг., разабрана ў 1934 годзе. У свой час брама з вежай і сценамі ўяўлялі сабой магутнае абарончае збудаванне, якое дазваляла весці «трайны» бой: з ніжняй часткі, з парапета сцен і з вежы. Шацёр на вежы быў надбудаваны ў XVII стагоддзі. Пры пажары 1812 года сцены і вежы былі пашкоджаны, пры наступным аднаўленні іх рабілі максімальна падобнымі да крамлёўскіх веж.

Пазней каля Уладзімірскай брамы вёўся букіністычны гандаль старымі кнігамі, лубкамі, гравюрамі, карцінамі.

У 16911694 гадах ля Уладзімірскай брамы была пабудавана невялікая вытанчаная царква Уладзімірскай Маці Божай у стылі маскоўскага барока: васьмярык на чацвярыку, увянчаны гранёнай главой. Храм быў узведзены па зароку царыцы Наталлі Кірылаўны з даходаў Стралецкага прыказа. Кожны год 21 мая ў царкве праводзіўся хросны ход у памяць збавення Масквы ад нашэсця татараў у 1521 годзе.

  • Московская старина: Фотоальбом. Составитель и автор текста Корнешов Л. К. — М.: Планета, 1995. — С. 76-77. ISBN 5-85250-139-5