Уладзімір Іванавіч Слаўкоў
Выгляд
Уладзімір Іванавіч Слаўкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 мая 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1995 |
Тэатр | |
Узнагароды |
Уладзімір Іванавіч Слаўкоў (9 мая 1926, г. Курск, РСФСР — 1995) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1967).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у розных тэатрах краіны. У 1964—1969 у Гомельскім абласным драматычным тэатры.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр героіка-драматычнага плана. Творчасці ўласцівы яркі знешні малюнак ролі, сацыяльная завостранасць, рамантычная прыўзнятасць. Найбольш значныя ролі ў Гомельскім тэатры: Яраш («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Торчыкаў («Заглянуць у калодзеж» Я. Волчака ), Прохар Громаў («Угрум-рака » паводле В. Шышкова), Еўдакімаў («104 старонкі пра каханне» Э. Радзінскага), Раман Кошкін («Любоў Яравая » К. Транёва ), Чарлз Касл («Зорка Галівуда» К. Одэтса ).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Слаўкоў Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).