Вячаслаў Якаўлевіч Шышкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Якаўлевіч Шышкоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 верасня (3 кастрычніка) 1873[1] ці 3 кастрычніка 1873(1873-10-03)[2][1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1945(1945-03-06)[3][4][…] (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Q116235221?
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, інжынер, Q10728596?
Гады творчасці з 1908
Жанр апавяданне, аповесць[d] і раман
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За абарону Ленінграда»
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вячаслаў Якаўлевіч Шышкоў (руск.: Вячесла́в Я́ковлевич Шишко́в; 1873 — 1945) — савецкі празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 верасня (3 кастрычніка) у горадзе Бежацку Цвярской губерні ў купецкай сям’і. У васемнаццаць гадоў скончыў Вышневалоцкае вучылішча. З 1894 па 1915 год жыў у Сібіры, дзе служыў ва Упраўленні Томскай акругі шляхоў зносін, здзяйсняючы працяглыя экспедыцыі па краі і сібірскіх рэках, уражанні ад якіх увайшлі ў яго творы.

У 1908 годзе з’яўляюцца яго першыя публікацыі, але значныя яго нарысы і апавяданні з’явяцца пазней: «Кралі» (1913) «Ванька Хлюст» (1914), «Той бок» (1915); аповесць «Тайга» (1916) была адобрана Максімам Горкім і апублікаваная ў часопісе «Летапіс».

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, якую Шышкоў вітаў, ён пакідае службу і займаецца толькі літаратурнай творчасцю. Выходзіць цыкл нарысаў, апавяданняў, аповесцей і раман «Ватага» (1923). Значным творам В. Шышкова стаў раман «Ургум-рака», які быў напісаны ў 1933 годзе і паставіў аўтара ў шэраг найбольш чытаных пісьменнікаў Расіі.

На працягу сямі гадоў працаваў Шышкоў над гістарычнай эпапеяй «Емяльян Пугачоў» (1938—1945).

У гады Вялікай Айчыннай вайны, не спыняючы працы над «Емяльянам Пугачовым», Шышкоў да апошніх дзён жыцця пісаў нарысы і апавяданні, якія праслаўлялі патрыятызм савецкіх людзей у тыле і на фронце («Бура», «Сярожа», «Госць з Сібіры» і інш.).

Памёр В. Я. Шышкоў 6 сакавіка 1945 года ў Маскве.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шишко́в Вячеслав Яковлевич // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 742. — 750 с. — 100 000 экз.

Зноскі