Іван Пятровіч Шамякін
Іван Пятровіч Шамякін | |
Іван Пятровіч Шамякін | |
![]() Паштовая марка Беларусі | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэнні: | Іван Пятровіч Шамякін |
Дата нараджэння: | 30 студзеня 1921[1] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 14 кастрычніка 2004[2] (83 гады) |
Месца смерці: | |
Пахаванне: | |
Грамадзянства: | Беларусь |
Дзеці: | Таццяна Іванаўна Шамякіна |
Альма-матар: | |
Месца працы: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | пісьменнік, публіцыст, драматург, літаратурны крытык, сцэнарыст, рэдактар, палітык |
Жанр: | меладрама |
Валодае мовамі: | беларуская |
Мова твораў: | беларуская |
Дэбют: | Нарысы і вершы ў армейскай газеце «Часовой Севера» |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі: |
![]() ![]() ![]() |
Узнагароды: | |
shamyakin-goub.iatp.by | |
![]() | |
![]() |
Іва́н Пятро́віч Шамя́кін (30 студзеня 1921, в. Карма, Добрушскі раён Гомельскай вобласці — 14 кастрычніка 2004, Мінск) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і (бацька служыў лесніком). Скончыў Макаўскую сямігодку. Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940), працаваў у Беластоку. У 1940—1945 у Чырвонай Арміі — камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У 1945—1948 настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахоўскага р-на. З 1946 вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, быў галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 — намеснік старшыні, з 1966 — сакратар, з 1968 — другі сакратар, з 1971 — першы намеснік старшыні, у 1976—1980 — першы сакратар праўлення Саюза Пісьменнікаў БССР. У 1980—1992 — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971—1985).
У 1958 разам з шэрагам іншых літаратараў Беларусі выступіў з асуджэннем «здрадніцкіх паводзін» Барыса Пастарнака, адобрыўшы рашэнне аб пазбаўленні аўтара рамана «Доктар Жывага» «звання савецкага пісьменніка»[3]. У 1991 прызнаўся: «Я не ведаў Пастарнака асабіста… “Доктора Живаго” я, канешне, не чытаў… ішоў за ўсімі, я верыў ім, старым і мудрым»[4].
У 1963 як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1985) і СССР (1980—1989).
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у час Вялікай Айчыннай вайны нарысамі і вершамі ў армейскай газеце «Часовой Севера». У 1946 надрукаваў аповесць «Помста» (часопіс «Полымя»). Аўтар раманаў «Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956), «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1957, інсцэніраваны ў 1961), «Сэрца на далоні» (1964, інсцэніраваны ў 1965), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і карыятыды» (1974, аднайменны відэафільм Беларускага тэлебачання, 1980), «Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981), «Петраград — Брэст» (1983), «Зеніт» (1987). Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) аб’яднаны ў пенталогію «Трывожнае шчасце» (1960, 1973, 1982). Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей: «На знаёмых шляхах» (1949), «Дзве сілы» (1951), «Апавяданні» (1952), «Першае спатканне» (1956), «Матчыны рукі» (1961), «Вячэрні сеанс» (1968), «Лес майго земляка» (1970), «Бацька і дзеці» (1971), «Сцягі над штыкамі» (1976), «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976, пастаўлены кінафільмы адпаведна ў 1978 і 1980), «Браняпоезд "Таварыш Ленін"» (1985), «У роднай сям’і» (1986), «Драма» (аповесці, гістарычныя сцэны, 1990), а таксама кніжка апавяданняў для дзяцей «У Маскву» (1950). У 1965—1966 выйшаў Збор твораў у 5-ці, у 1977—1979 — у 6 тамах.
Аўтар п’ес «Не верце цішыні» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), «Выгнанне блудніцы» (апублікавана і пастаўлена ў 1961, асобнае выданне ў 1962), «Дзеці аднаго дома» (апублікавана і пастаўлена ў 1967), «Экзамен на восень» (1973, пастаўлена ў 1974), «Баталія на лузе» (1975), «І змоўклі птушкі» (1977, пастаўлена ў 1977), «Залаты медаль» (1979, пастаўлена ў 1980). Аўтар сцэнарыя 4-серыйнага тэлеспектакля «Трывожнае шчасце» (з А. Гутковічам, пастаўлены ў 1968), кінасцэнарыяў «Крыніцы» (з Ю. Шчарбаковым, пастаўлены ў 1964), «Хлеб пахне порахам» (пастаўлены ў 1974), «Атланты і карыятыды» (пастаўлены ў 1978). У 1974 выйшаў зборнік кінааповесцей і п’ес «Экзамен на восень».
Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў «Размова з чытачом» (1973), «Карэнні і галіны» (1986).
У творах І. Шамякіна сучаснасць вымяраецца штодзённым жыццём, побытавымі клопатамі і турботамі. Ацэнкі таго, што адбываецца ў жыцці ў 1990-я гг., публіцыстычна выкрывальныя: аповесці «Paradis auf Erden» (1992), «Вернісаж» (1993), «Слаўся, Марыя!», «Роздум на апошнім перагоне» (абедзве 1998). Пісьменнік, чыя творчасць у папярэднія гады была моцная вобразамі станоўчых герояў, носьбітаў перадавых для свайго часу грамадскіх ідэй, блізкіх яму самому, у жыцці станоўчага героя больш не бачыць: аповесці «Выкармак» (1996), «Звіхрэнне» (1998), раман «Губернатар» (2000). Па-сапраўднаму станоўчых герояў, людзей высокіх грамадскіх ідэалаў, сумленных, шчырых І. Шамякін знаходзіць у мінулым: у ваенных гадах («Зеніт») або сярод сваіх блізкіх («Слаўся, Марыя!»).
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
- Герой Сацыялістычнай Працы (1981).
- Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і інш. медалямі.
- Народны пісьменнік БССР (1972).
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь»,
- Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959) за раман «Крыніцы»,
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Сэрца на далоні» і кнігу «Трывожнае шчасце»,
- Лаўрэат Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч»,
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982) за кінафільм «Вазьму твой боль»,
- Акадэмік НАН Беларусі (1994),
- Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1947).
Зноскі
- ↑ Шамякин Иван Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://web.archive.org/web/20110929105928/http://www.radiobelarus.tvr.by/eng/news.asp?type=cont&id=1169&date=31.08.2006
- ↑ https://belisrael.info/?p=8792
- ↑ https://belisrael.info/?p=20500
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Шамякін Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Скурко А. Іван Шамякін: багатае жыццё. // Наша гісторыя, №3, 2018, с.4-12. ISBN 2617-2305
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Іван Пятровіч Шамякін у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Іван Пятровіч Шамякін на Вікісховішчы |
|
|
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Карме (Добрушскі раён)
- Памерлі 14 кастрычніка
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Драматургі Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Старшыні Вярхоўнага Савета БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
- Народныя пісьменнікі Беларускай ССР