Уладзімір Іосіфавіч Дзяшко
| Уладзімір Іосіфавіч Дзяшко | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
2 ліпеня 1957 (68 гадоў) |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Уладзімір Іосіфавіч Дзяшко (нар. 2 ліпеня 1957) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2021)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Пінскім раёне. Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і цывільнае будаўніцтва». Працоўную дзейнасць пачаў у 1979 годзе. Працаваў майстрам СУ № 85, прарабам, галоўным інжынерам вытворчага аб’яднання «Гроднапрамбуд»[1].
З 1987 па 2000 гады быў дырэктарам ААТ «Гроднапрамбуд». З 2000 па 2002 гады быў намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[1].
У 2002—2011 гадах — дырэктар абласнога унітарнага праектнага прадпрыемства «Інстытут „Гроднаграмадзянпраект“»[1]. З 2011 года — намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. У жніўні 2022 года пайшоў у адстаўку з пасады намесніка старшыні аблвыканкама, а ў верасні зноў быў прызначаны дырэктарам «Гроднаграмадзянпраекта»[2].
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Дешко Владимир Иосифович (руск.)
- ↑ ДЕШКО ВНОВЬ НАЗНАЧЕН ДИРЕКТОРОМ «ГРОДНОГРАЖДАНПРОЕКТА», КОТОРЫМ РАНЕЕ РУКОВОДИЛ 9 ЛЕТ Архівавана 30 верасня 2022.
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Пінскім раёне
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
- Ганаровыя грамадзяне Гродна
- Асобы
- Будаўнікі Беларусі
- Будаўнікі СССР
- Намеснікі міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання