Гроднапрамбуд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гроднапрамбуд
Тып ААТ
Заснаванне 1978
Ранейшыя назвы абласны будаўнічы трэст
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Гродна
Галіна будаўніцтва
Сайт grodnopromstroy.by

ААТ «Гроднапрамбуд»беларуская будаўнічая кампанія, якая размешчана ў Гродна[1]. Размешчана па адрасе праспект Касманаўтаў, 52.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца правапераемнікам арэнднай будаўніча-мантажнай фірмы «Гроднапрамбуд», ператворанай з вытворча-мантажнага аб’яднання «Гроднапрамбуд», утворанага ў выніку рэарганізацыі трэста № 11 у 1978 годзе. Вытворчая дзейнасць вядзецца з кастрычніка 1944 году, калі быў створаны абласны будаўнічы трэст для аднаўлення народнай гаспадаркі Рэспублікі пасля вайны.

За 70 год дзейнасці на будаўнічым рынку пабудавана больш за дзве тысячы аб’ектаў прамысловага прызначэння, жыллёвага, сферы адукацыі, спорту і медыцыны. Прыярытэтным напрамкам з’яўлялася прамысловае будаўніцтва. Былі пабудаваны такія гіганты хімічнай індустрыі, як ААТ «Гродна Азот» і ААТ «Гроднахімвалакно», тонкасуконны камбінат, завод такарных патронаў, завод аўтаагрэгатаў, Гродзенскі гармалзавод, ЦЭЦ-2. Сіламі падраздзяленняў таварыства пабудаваныя дзесяткі жылых дамоў у горадзе і ў вёсцы, школ, дзіцячых садкоў, аб'ектаў аховы здароўя, спартыўных збудаванняў.

У 2005 годзе створана праектна-тэхнічнае кіраванне, у 2006 годзе ПСУ «Спецстроймонтаж», у 2008 годзе СУ «Спецэнерго», у 2012 годзе да таварыства далучаны вытворчы ўчастак ПУ «Свіслацкая фабрыка лазовай мэблі», у 2013 годзе для працы на аб’ектах Беларускай АЭС і інфраструктуры горада Астраўца там было створана будаўнічае ўпраўленне «Гроднапрамбуд-Атам».

Аб’екты[правіць | правіць зыходнік]

  • Гродзенская ГЭС на рацэ Нёман
  • Будаўніцтва сумесна з Кітайскай кампаніяй "CITIC" тэхналагічнай лініі па вытворчасці клінкеру «сухім спосабам» на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы»
  • Сумесна швейцарска-беларускае прадпрыемства па вытворчасці чыгуначнага і пасажырскага электратранспарту ў горадзе Фаніпаль
  • Рэканструкцыя аэравакзальнага комплексу «Нацыянальны аэрапорт Мінск»
  • Будаўніцтва Беларускай АЭС і горада энергетыкаў у горадзе Астраўцы.

Зноскі

  1. Гроднапрамбуд (руск.) . TUT.BY. Праверана 20 кастрычніка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]