Уладзімір Іосіфавіч Навіцкі
Уладзімір Іосіфавіч Навіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Уладзімір Іосіфавіч Навіцкі (нар. 21 кастрычніка 1939, ст. Боркавічы, Верхнядзвінскі раён, Беларусь) — доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1999).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1958), працаваў у Ласіцкім лясніцтве Пінскага лясгаса. У 1958-1961 гадах - служыў на флоце. Пасля скончыў гістарычны факультэт БДУ (1966), працаваў кіраўніком лектарскай групы Гродзенскага абкама камсамола, лектарам ЦК ЛКСМБ, дырэктарам Рэспубліканскай камсамольскай школы пры ЦК ЛКСМБ. З 1971 года знаходзіўся на партыйнай рабоце ў Мінскім райкаме КПБ, партыйным камітэце АН БССР. З 1984 года старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, аддзела нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі.
З 1973 года - малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1984 года - старшы, затым - вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык аддзела гісторыі нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі, в.а. намесніка дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук НАН Беларусі.
3 2010 года — прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, выкладае «Гісторыю Беларусі».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 200 навуковых, вучэбных і вучэбна–метадычных прац, у тым ліку больш за 20 манаграфій па праблемах грамадска-палітычнага жыцця ў савецкі час, гісторыі культуры і канфесій у ХIХ—ХХ ст.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1970)
- Медаль «За працоўную доблесць» (1981)
- Прэмія НАН Беларусі і СА РАН?! (2003) імя акад. В. А. Капцюга за кнігу «Нарыс гісторыі беларусаў у Сібіры ў ХІХ-ХХ стст. (руск.)».
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Участие Ленинского комсомола Белоруссии в борьбе за подъём народного образования (1920—июнь 1941 гг.). — Мн., 1979. (разам з Я. Новікам);
- Белорусская ССР: курсом перестройки. — Мн., 1989. (разам з І. Марчанкам);
- Гісторыя культуры Беларусі. — Выд. 2-е, дапоўненае. — Мінск : Экаперспектыва, 1997. — 483 с. — ISBN 985-6102-06-5. (сумесна з Леанідам Лычом)
- Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР. — Т.4. — Мн., 1995;
- Нарысы гісторыі Беларусі. ч. 2. — Мн., 1995;
- Канфесіі на Беларусі (канец ХVIII—ХХ стст.) — Мн., 1998;
- Очерки истории белорусов в Сибири в IХ—ХХ вв. — Новосибирск, 2001, 2002.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Т. 11. – С. 106.
- Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. / рэдкал.: У.С. Богаў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 244.
- Нарадзіліся 21 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне
- Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Дактары гістарычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Члены КПСС
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі