Боркавіцкі сельсавет
Боркавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Верхнядзвінскі раён |
Уключае | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Боркавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 2 627 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2151 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Бор́кавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Боркавічы.
Агульнае[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца на поўдні Верхнядзвінскага раёна. Праз сельсавет працякае рака Дрыса.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 20 жніўня 1924 г. ў складзе Валынецкага раёна Полацкай акругі БССР. 9 сакавіка 1929 г. раён быў перайменаваны ў Боркавіцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Луначарскага сельсавета. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасавана вёска Козікі[1], у 1987 годзе — вёска Антушэва[2].
27 чэрвеня 2008 г. на тэрыторыі сельсавета была ліквідаваная вёска Скарада[3].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2627 чалавек[4], з іх 88,6 % — беларусы, 8,1 % — рускія[5].
Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]
Населеныя пункты ў межах сельсавета:
- Адамова
- Барсукі
- Батурына
- Боркавічы
- Брушкава
- Букі
- Буракова
- Гвазды
- Геронкі
- Горкі
- Двор Зялькі
- Дворыца
- Дубы
- Забор’е
- Забор’е (ферма)
- Замошша
- Зялькі
- Луначарскае
- Магеры
- Мазурына
- Мышкі
- Новы Двор
- Нурава
- Піскунова
- Плішчына
- Ражэўшчына
- Савейкі
- Уладычына
- Ульянова
- Шупейкі
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць чыгунка і рэспубліканская аўтадарога Віцебск — Полацк — граніца Латвійскай Рэспублікі Р20.
Зноскі
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района». Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.