Уладзімір Іосіфавіч Паўлючук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Паўлючук
Сцяг Міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР
1971 — 1986
Папярэднік Аляксандр Аляксанкін
Пераемнік Аляксей Шахновіч

Нараджэнне 9 красавіка 1925(1925-04-09)
Смерць 25 лістапада 2008(2008-11-25) (83 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Уладзімір Іосіфавіч Паўлючук (9 красавіка 1925, в. Вочкі, Кобрынскі павет, Польская Рэспубліка — 25 лістапада 2008) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1948 годзе скончыў тэхнікум і паступіў на факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускага палітэхнічнага інстытута, які скончыў у 1952 годзе. Пасля вучобы працаваў у меліярацыйных арганізацыях: старшым інжэнерам-механікам Слуцкай машына-меліярацыйнай станцыі, галоўным інжынерам, дырэктарам Мазырскага завода меліярацыйных машын. Завод з 1958 года спецыялізаваўся на выпуску каналакапальнікаў, каналаачышчальнікаў, карчавальнікаў, машын для глыбокага фрэзеравання.

У 1962—1965 гадах — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення меліярацыі і воднай гаспадаркі СМ БССР, якое ў 1965 годзе пераўтворана ў міністэрства. З таго часу — намеснік, першы намеснік міністра меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР. У перыяд з 27 кастрычніка 1971 года па 4 снежня 1986 года — міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР.

З’яўляўся ініцыятарам распрацоўкі і выкарыстання водных рэсурсаў, эксплуатацыі асушальных сістэм і выкарыстання меліяраваных зямель, распрацоўкі і ўкаранення ў рэспубліцы прагрэсіўнай формы арганізацыі эксплуатацыі арашальных сістэм.

У 1975 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. З 1976 года — член ЦК КПБ.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак пашаны», Кастрычніцкай рэвалюцыі, медалём «За доблесную працу».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]