Мазырсельмаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мазырсельмаш
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1928
Размяшчэнне  Беларусь, Мазыр
Колькасць супрацоўнікаў 300 чалавек на 2020 год

ААТ «Мазырсельмаш» (Мазырскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання) — беларускае прадпрыемства па вытворчасці ацяпляльнага абсталявання (ацяпляльных катлоў, паветра- і воданагравальнікаў і іншага), размешчанае ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па даных Беларускай энцыклапедыі, прадпрыемства заснавана ў 1928 годзе як арцель «Молат»[1], па даных афіцыйнага сайта кампаніі і Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь — у 1924 годзе[2][3].

У час Вялікай Айчыннай вайны частка абсталявання была эвакуіравана, прадпрыемства часова спыніла працу. У 1956 годзе арцель ператворана ў ліцейна-механічны завод Міністэрства мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР (з 1957 года — у падпарадкаванні ўпраўлення прамысловасці Гомельскага аблвыканкама, з 1963 года — у падпарадкаванні СНГ БССР). У 1965 годзе завод перайменаваны ў Мазырскі ліцейна-механічны завод (сельгасмашын) СНГ БССР, 10 снежня 1965 года ў сувязі са скасаваннем саўнаргасаў увайшоў у склад Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР. У 1974—1975 гадах завод перапрафіляваны, ператвораны ў завод машынабудавання для птушкагадоўчых комплексаў і ферм «Мазыр» і перападпарадкаваны Міністэрству машынабудавання для жывёлагадоўлі і кормавытворчасці СССР. У 1980-я гады завод цалкам рэканструяваны. У 1988 годзе ператвораны ў Мазырскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання «Мазырсельмаш». Новай вышэйстаячай арганізацыяй стала Міністэрства сельскагаспадарчага і трактарнага машынабудавання СССР. З 1991 года завод падпарадкаваны Дзяржкамітэту Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, з 1994 года — Міністэрству прамысловасці Рэспублікі Беларусь. 25 жніўня 2000 года ператвораны ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства[1][4].

У 2012 годзе завод пачаў пашырэнне вытворчасці[5].

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2020 год, кампанія вырабляла паветранагравальнікі і цеплагенератары, воданагравальныя ўстаноўкі, ацяпляльныя катлы, вадагрэйныя калонкі і іншае абсталяванне. На прадпрыемстве занята больш за 300 супрацоўнікаў[3].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Мазы́рскі заво́д сельскагаспада́рчага машынабудава́ння. 515 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  2. О компании. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2020. Праверана 29 мая 2020.
  3. а б Информация на сайте Министерства промышленности Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2020. Праверана 29 мая 2020.
  4. РУП «Мозырьсельмаш» Архівавана 18 верасня 2020. на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
  5. Первый вице-премьер Владимир Семашко договорился о расширении производства «Мозырьсельмаша»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2012. Праверана 29 мая 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]