Уладзімір Аляксандравіч Гілеп
Выгляд
| Уладзімір Аляксандравіч Гілеп | |
|---|---|
| Род дзейнасці | гісторык, краязнавец, дзяржаўны дзеяч |
| Дата нараджэння | 11 сакавіка 1938 (87 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
Уладзімір Аляксандравіч Гілеп (11 сакавіка 1938, в. Вострава, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — гісторык, краязнавец, дзяржаўны дзеяч Беларусі. Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры» (1996—2018).
Адзін з ініцыятараў і непасрэдных удзельнікаў стварэння Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Веткаўскага музея народнай творчасці, Заслаўскага і Раўбіцкага музеяў, гісторыка-культурных запаведнікаў у Полацку, Заслаўі, Нясвіжы, персанальных музеяў А. Міцкевіча, В. Ваньковіча, М. Шагала, М. Багдановіча і інш.
Лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015).