Уладзімір Аляксандравіч Тычына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксандравіч Тычына
Дата нараджэння 1 жніўня 1946(1946-08-01) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Мітрафанавіч Тычына[d]
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Уладзімір Аляксандравіч Тычы́на (1 жніўня 1946, пас. Верхня-Сталінск, Якуцкая АССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і ссыльнага селяніна. Бацька Аляксандр Мітрафанавіч Тычына, ураджэнец в. Завалочыцы ў 1930 г. быў высланы як кулак у Алданскі раён ЯАССР; маці, Алашкіна Кацярына Сцяпанаўна (руская) як кулачка была выслана тады ж. Брат літаратуразнаўца Міхася Тычыны, стрыечны брат беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча[1]. У 1947 годзе разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёна.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1977 годзе. Працаваў старшым мастаком, кіраўніком брыгады ў ПКБ Мінсельбуда БССР, з 1986 года — кіраўнік брыгады ў праектна-тэхналагічным інстытуце Белсельбуда[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1969 года. Пражывае ў г. Мінск[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: інтэр’еры клуба-сталовай мэблевай фабрыкі (1973), клуба будаўнікоў і ўпраўлення «Маладзечнасельбуд» (1976) у Маладзечне; у аўтарскім калектыве: піянерлагер завода халадзільнікаў у Зялёным (1972), інтэр’ер клуба-сталовай піянерлагера «Сонечны» ў Валожынскім раёне (1976)[2].

Зноскі

  1. Аповяд пра жыццё і смерць // НАША СЛОВА №31 (1026) 3 жніўня 2011 г.
  2. а б в Тычино Владимир Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]