Уладзімір Антонавіч Тоўсцік
Уладзімір Антонавіч Тоўсцік | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Уладзімір Антонавіч Тоўсцік |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1949 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Узнагароды |
Уладзімір Антонавіч Тоўсцік (24 чэрвеня 1949, Мінск) — беларуcкі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1990). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994). Народны мастак Беларусі (2011). Прафесар (2011). Загадчык кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Кароткая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Уладзімір Антонавіч Тоўсцік нарадзіўся ў 1949 годзе у Мінску.
З 1966 па 1972 гады вучыўся ў Натана Воранава ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
1973—1976 гг. — вучоба ў творчых майстэрняў Акадэміі мастацтваў СССР у г. Баку пад кіраўніцтвам Абдулаева М. Г.
З 1972 г. — пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаў.
З 1978 г. Член Саюза мастакоў Беларусі.
З 1976 г. дацэнт кафедры малюнка Акадэміі мастацтваў Беларусі.
У 1990 г. прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».
У 1994 г. прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за серыю жывапісных работ «Святло і цені».
У 1995 стаў лаўрэатам прэміі місіі ААН у Беларусі «Хабітат-II».
У 2011 прысвоена ганаровае званне «Народны мастак Беларусі» і вучонае званне «Прафесар».
Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнічаў у сумесных праектах «Літаратурнай газеты» і пастаяннага камітэта Сюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (2002), удзельнічаў у Мастацкай выставе ў «Бялградзе».
- 2006 у гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва ў складзе выстаўкі «Прысвячэнне» (жывапіс).
- 2007 г. ў рамках выстаўкі Саюза Мастакоў Беларусі «Посттрадыцыя» у «Галерэі мастацтваў».
- 2008 г. прыняў удзел у Культурным дэсанце Беларусі ў Пекіне.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1990), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994), Народны мастак Беларусі. Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2019)[1]
Зноскі
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Народныя мастакі Беларусі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Члены Саюза мастакоў Беларусі
- Мастакі Беларусі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Педагогі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя
- Вучні Сяргея Каткова