Уладзімір Барысавіч Гераўкер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Уладзімір Барысавіч Гераўкер
Дата нараджэння 25 лістапада 1947(1947-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 2009(2009-11-05) (61 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак-канструктар, дызайнер мэблі
Месца працы
Вучоба
Член у

Уладзімір Барысавіч Гераўкер (25 лістапада 1947 — 6 лістапада 2009) — беларускі дызайнер, мастак-канструктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Мінску. Брат беларускага архітэктара Георгія Гераўкера.

У 1963 годзе скончыў 8 класаў 42 сярэдняй школы Мінска і паступіў ан архітэктурнае аддзяленне Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума. Скончыў яго ў 1967 годзе і быў накіраваны на працу ў інстытут «Белдзяржпраект».

  • З 19671969 служыў у Савецкай арміі.
  • У 1969 годзе быў прыняты на працу ў інстытут «Белкамунпраект» на пасаду архітэктара архітэктурна-будаўнічага аддзела.
  • У 1970 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне «Інтэр’ер і абсталяванне»
  • З 1975 года працаваў у НВА «Мінскпраектмэбля» мастаком-канструктарам МКА мэблі.

Праектаваў ці прымаў удзел у стварэнні мэблі і абсталявання для шматлікіх значных аб’ектаў краіны, такіх як гасцініцы «Планета», «Сталіца», «Еўропа», Палац моладзі, Палац Рэспублікі, Нацыянальная бібліятэка, Мірскі замак.

Праекты жылой мэблі Гераўкера атрымлівалі залатыя і срэбныя ўзнагароды на ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсах і выставах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]