Перайсці да зместу

Уладзімір Мікалаевіч Валчкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Валчкоў)
Тэніс
Уладзімір Валчкоў
Нарадзіўся 7 красавіка 1978(1978-04-07) (46 гадоў)
Мінск, СССР
Грамадзянства Беларусь
Рэзідэнцыя Мінск, Беларусь
Рост 180 см
Вага 76 кг
Прафесійная кар’ера 1995–2008
Вядучая рука правая (двухручны бэкхенд)
Прызавыя грошы $1,315,133
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 70-91
Тытулы 0
Найвышэйшы рэйтынг 25 (30 красавіка 2001)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/32 фіналу (2002)
Францыя 1/32 фіналу (2004)
Уімблдан паўфінал (2000)
ЗША 1/32 фіналу (2001)
Іншыя турніры
Алімпійскія гульні 1/16 фіналу (2000)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 41-43
Тытулы 1
Найвышэйшы рэйтынг 71 (9 чэрвеня 2003)
Іншыя турніры
Алімпійскія гульні чвэрцьфінал (2000)
Кубак Дэвіса паўфінал (2004)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Завяршыў выступы

Уладзімір Мікалаевіч Валчкоў (нарадзіўся 7 красавіка 1978 г. у Мінску) — беларускі прафесійны тэнісіст. Стаў прафесіяналам у 1995 годзе.

Асабліва яркімі атрымоўваліся ў Уладзіміра выступы ў Кубку Дэвіса за каманду Беларусі, у якой ён доўгія гады гуляе разам з Максам Мірным.

Пераможца юніёрскага Уімблдана 1996 у адзіночным разрадзе (у фінале перамог харвата Івана Любічыча з лікам 3-6 6-2 6-3).

Вышэйшае дасягненне ў турнірах Вялікага Шлема — паўфінал на Уімблдане ў 2000 годзе, пасля чаго Валчкоў атрымаў ад брытанскай прэсы мянушку «Владыятар» (па аналогіі з галоўным героем фільма Рыдлі Скота «Гладыятар» (англ.: Gladiator), які выйшаў на экраны незадоўга да пачатка турніру).

У верасні 2002 года ў Ташкенце Валчкоў адзіны раз дайшоў да фіналу турніру ATP, дзе саступіў Яўгену Кафельнікаву у 2 сэтах. Для Кафельнікава тая турнірная перамога стала апошняй у кар'еры ў адзіночным разрадзе.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2000 і 2004 гадоў.

Зноскі