Максім Мікалаевіч Мірны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Макс Мірны)
Тэніс
Максім Мірны
Нарадзіўся 6 ліпеня 1977(1977-07-06)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Рэзідэнцыя
Рост 196 см
Вага 93 кг
Прафесійная кар’ера 1994–2018
Вядучая рука правая (аднаручны бэкхенд)
Трэнер(ы) Мікалай Мірны
Прызавыя грошы $11,726,615
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 244-242
Тытулы 1
Найвышэйшы рэйтынг 18 (18 жніўня 2003)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/16 фіналу (2000, 2006)
Францыя 1/32 фіналу (1999, 2006)
Уімблдан 1/8 фіналу (2003, 2005, 2006)
ЗША чвэрцьфінал (2002)
Іншыя турніры
Алімпійскія гульні чвэрцьфінал (2000)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 773-439
Тытулы 52
Найвышэйшы рэйтынг 1 (9 чэрвеня 2003)
Цяперашні рэйтынг 52 (6 жніўня 2018)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія фінал (2007)
Францыя перамога (2005, 2006, 2011, 2012)
Уімблдан фінал (2003)
ЗША перамога (2000, 2002)
Іншыя турніры
Фінал ATP перамога (2006, 2011)
Алімпійскія гульні чвэрцьфінал (2000)
Змяшаны парны разрад
Тытулы 5
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія фінал (1999, 2007)
Францыя чвэрцьфінал (2010, 2012, 2016)
Уімблдан перамога (1998)
ЗША перамога (1998, 2007, 2013)
Кубак Дэвіса паўфінал (2004)
maxmirnyi.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 6 жніўня 2018
Алімпійскія ўзнагароды
Тэніс
Золата Лондан 2012 Змяшаны парны разрад


Максім (Макс) Мікалаевіч Мірны (6 ліпеня 1977, Мінск) — беларускі тэнісіст, Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2001). Экс-першая ракетка свету ў мужчынскім парным разрадзе, дзесяціразовы пераможца турніраў Вялікага шлема ў парным мужчынскім (6) і змяшаным (4) разрадах, шматгадовы ігрок і лідар зборнай Беларусі ў Кубку Дэвіса. Алімпійскі чэмпіён Летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане 2012 года ў змяшаным парным разрадзе разам з Вікторыяй Азаранка.

29 лістапада 2018 года аб’явіў, што завяршае спартыўную кар’еру[3].

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2003—2004 гадах Максім Мірны быў паслом добрай волі ААН па ВІЧ/СНІДзе ў Беларусі.

Мірны жанаты з 2004 года. Разам з жонкай Ксеніяй выхоўваюць чатырох дзяцей: дачок Мелані (16.12.2004), Петру (8.03.2007) і сыноў Дзяміда (10.11.2009), Трафіма (2.08.2014).

У 2008 годзе Мірны скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «міжнароднае права».

У 2013 годзе пошта Рэспублікі Беларусь выпусціла паштовыя маркі з выявамі найлепшых беларускіх тэнісістаў — Вікторыі Азаранка і Максіма Мірнага.

Выступленні ў адзіночным разрадзе[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійную кар’еру Максім Мірны пачаў у 1996 годзе. Выступленні ў адзіночным разрадзе ў цыкле ATP World Tour прынеслі яму перамогу ў Ротэрдаме (2003 год). Тады ў фінале Мірны перамог Рамона Слёйтэра з лікам 7:6(3), 6:4. Таксама Мірны тройчы гуляў у фіналах турніраў ATP World Tour: у 2001 годзе ў Штутгарце (саступіў немцу Томі Хаосу з лікам 6:2 6:2 6:2), у 2005 годзе ў Мемфісе (прайграў датчаніну Кенату Карлсану ва ўпартай барацьбе 7:5 7:5) і Нотынгеме (саступіў французу Рышару Гаске з лікам 6:2 6:3). Найлепшы вынік беларускага тэнісіста ў адзіночным разрадзе на турнірах Вялікага Шлема — чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША 2002 года.

Выступленні ў мужчынскім парным разрадзе[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш эфектыўным іграком Мірны стаў у парных разрадах — мужчынскім і змяшаным. У мужчынскім парным разрадзе ў актыве Максіма — фіналы 41 турніру, а таксама перамогі на 48 турнірах цыклу ATP World Tour, у тым ліку на 16-ці турнірах серыі Мастэрс, 1-ым Кубку Мастэрс (2006, у пары з Ёнасам Б’ёркманам) і 1-ым Фінале Сусветнага Туру АТП (2011, у пары з Даніэлем Нестарам).

Двойчы — у 2000 (з аўстралійцам Лейтанам Хьюітам) i 2002 (з індыйцам Махешам Бхупаці) гадах — беларускі тэнісіст святкаваў перамогу на кортах Адкрытага чэмпіянату ЗША. Чатыры разы — у 2005 і 2006 гадах (са шведам Ёнасам Б’ёркманам), 2011 i 2012 гадах (з канадцам Даніэлем Нестарам) — Мірны стаў трыўмфатарам Адкрытага чэмпіянату Францыі.

У 2003 годзе ў пары з Махешам Бхупаці Мірны стаў фіналістам Уімблдану, а ў пары з Ёнасам Б’ёркманам у 2005 і 2006 гадах даходзіў да фінальнай стадыі Адкрытага чэмпіянату ЗША, а ў 2007 годзе — Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

Чатыры разы Мірны адбіраўся на фінальны турнір Сусветнага Тура АТП, у якім удзельнічаюць восем найлепшых пар сезону. Двойчы — у 2006 і 2011 гадах — Максім Мірны стаў пераможцам гэтага турніру, у 2009 і 2010 гадах быў яго фіналістам.

18 лютага 2018 Максім Мірны правёў свой 100-ы фінальны матч у кар’еры, выйграўшы разам з аўстрыйскім тэнісістам Філіпам Освальдам парны турнір у Нью-Ёрку. Для 40-гадовага Максіма Мірнага гэта была 51-я перамога ў парных разрадах на турнірах пад эгідай АТР[4].

Выступленні ў змяшаным парным разрадзе[правіць | правіць зыходнік]

Удала развівалася і кар’ера ў змяшаным парным разрадзе: Мірны выйграў чатыры турніры Вялікага шлема. У 1998 годзе ў пары з амерыканкаю Сярэнай Уільямс атрымалася здабыць галоўны трафей Уімблдану і Адкрытага чэмпіянату ЗША. У 2007 годзе Максім Мірны зноў святкаваў перамогу на кортах US Open — тым разам у таварыстве Вікторыі Азаранка. Чацвёрты тытул — таксама на амерыканскіх кортах — быў здабыты ў 2013 годзе ў пары з чэшкаю Андрэа Главачкавай. Тройчы — у 1999, 2000 і 2007 гадах — Мірны быў фіналістам турніраў Вялікага Шлема: адпаведна з амерыканкаю Сярэнай Уільямс (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі), расіянкай Ганнай Курнікавай (Адкрыты чэмпіянат ЗША) і беларускай Вікторыяй Азаранка (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі). У 2012 годзе беларускі тэнісны тандэм Мірны-Азаранка здабыў золата Алімпійскіх гульняў у змяшаным парным разрадзе.

Выступленні ў Кубку Дэвіса[правіць | правіць зыходнік]

Максім Мірны з’яўляецца рэкардсменам па колькасці матчаў, што ён згуляў у Кубку Дэвіса. У 2003 годзе, дзякуючы перамогам Максіма, каманда Беларусі трапіла ў Сусветную — найвышэйшую — групу ў Кубку Дэвіса. Асабліва ўдалым выдаўся 2004 год, калі разам з яшчэ адным вядомым беларускім тэнісістам — Уладзімірам Ваўчковым — Мірны вывеў зборную ў паўфінал спаборніцтваў. Тады Беларусь перамагла каманды Расіі (3:2) і Аргенціны (5:0), але ў паўфінале саступіла зборнай ЗША.

Партнёры па выступленнях у мужчынскім парным разрадзе[правіць | правіць зыходнік]

Свае перамогі Мірны атрымаў з 15 рознымі партнёрамі. Найбольш паспяховым было супрацоўніцтва са шведам Ёнасам Б’ёркманам (11 перамог) і індыйцам Махешам Бхупаці (8 перамог).

год партнёр
1995 Сцяг Беларусі Яўген Міхееў
1995
1998-08
Сцяг Беларусі Уладзімір Ваўчкоў
1996-97 Сцяг Аўстрыі Георг Блюмаўэр
1996 Сцяг Фінляндыі Туомас Кетала
1996 Сцяг Ізраіля Ліёр Мор
1996 Сцяг Аўстраліі Бэн Элвуд
1996 Сцяг ЗША Скот Хамфрыс
1996 Сцяг Мексікі Алехандра Эрнандэс
1996 Сцяг ПАР Робі Кёніг
1996 Сцяг Германіі Ларс Рэман
1996 Сцяг Славакіі Марцін Громач
1996 Сцяг Бразіліі Хаймэ Онцінс
1996-97 Сцяг Багам Марк Мерклайн
1996-98 Сцяг Зімбабве Кевін Улджэт
1997 Сцяг ПАР Брэнт Хайгарт
1997 Сцяг Венгрыі Габар Кыус
1997 Сцяг ЗША Кент Кінэар
1997 Сцяг Швецыі Петар Ныборг
1997 Сцяг ПАР Джон-Лафн дэ Жагэ
1997 Сцяг Францыі Жан-Філіп Фларан
1997-98 Сцяг Расіі Андрэй Чаркасаў
1997-98 Сцяг ЗША Джастын Гімельстоб
1997 Сцяг ПАР Майлс Уэйкфілд
1998 Сцяг ЗША Джэф Таранга
1998
2004
Сцяг Арменіі Саргіс Саргісян
1998 Сцяг Францыі Альўе Далатрэ
1998 Сцяг Аўстраліі Пітар Трамачы
1998 Сцяг Расіі Дзяніс Галаванаў
1998 Сцяг Югаславіі Душан Веміч
1998 Сцяг ЗША Майкл Сел
1998-99 Сцяг Расіі Андрэй Альхоўскі
1998-99 Сцяг Чэхіі Даніэль Вацак
1998 Сцяг ПАР Дэвід Адамс
1998-99 Сцяг ЗША Аляксандр Райхель
1998 Сцяг Бразіліі Густава Куэртэн
1998 Сцяг Чэхіі Павел Візнар
1998-01
2004
2006
Сцяг Югаславіі Ненад Зімонджыч
1999
2001
Сцяг Расіі Яўген Кафельнікаў
1999
2001
Сцяг Аўстраліі Сэндан Столе
1999-00 Сцяг Чэхіі Марцін Дам
1999 Сцяг Філіпін Эрык Таіна
2000 Сцяг Багам Іарк Ноўэлс
2000
2011-12
Сцяг Канады Даніэль Нестар
2000 Сцяг Германіі Нікалас Кіфер
2000
2004-07
Сцяг Швецыі Ёнас Б’ёркман
2000 Сцяг Аўстраліі Лейтан Хьюіт
2000
2004
Сцяг Расіі Марат Сафін
2000-01 Сцяг Швецыі Ніклас Кульці
2001 Сцяг ЗША Джонатан Старк
2001
2004
Сцяг Беларусі Аляксандр Швец
2001 Сцяг Германіі Давід Прыносіл
2001-02 Сцяг Германіі Томі Хаас
2001 Сцяг Аўстраліі Патрык Рафтар
2001
2004
Сцяг Францыі Фабрыс Сантаро
2002 Сцяг Францыі Міхаэль Ладра
2002 Сцяг Францыі Жульен Бутэр
2002-03 Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр
2002-04
2010
Сцяг Індыі Махеш Бхупаці
2003 Сцяг ЗША Джэф Морысан
2003 Сцяг ЗША Джарад Палмер
2003 Сцяг ЗША Мардзі Фіш
2004 Сцяг ЗША Амер Дэліч
2004-05 Сцяг Расіі Міхаіл Южны
2005 Сцяг Аўстрыі Юрген Мельцар
2005 Сцяг Швецыі Томас Ёхансан
2006 Сцяг Іспаніі Фернанда Вердаска
2006 Сцяг Аргенціны Гастон Гаўдзі
2007 Сцяг Германіі Міша Звераў
2007-08 Сцяг Іспаніі Томі Рабрэда
2008 Сцяг Вялікабрытаніі Джэймі Мюрай
2008-09 Сцяг Беларусі Сяргей Бетаў
2008-09 Сцяг Ізраіля Энды Рам
2008 Сцяг Індыі Роан Бапана
2008 Сцяг Харватыі Марын Чыліч
2009 Сцяг ЗША Роберт Кендрык
2009 Сцяг Аўстраліі Эшлі Фішар
2009-10
2012
Сцяг Беларусі Аляксандр Буры
2010-11 Сцяг Беларусі Уладзімір Ігнацік
2013- Сцяг Румыніі Хорыя Такау

Зноскі

  1. а б Collins B. The Bud Collins History of Tennis: An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 700. — ISBN 978-0-942257-70-0
  2. ATP website
  3. Максім Мірны завяршыў спартыўную кар'еру. Наша Ніва (29 лістапада 2018). Праверана 30 лістапада 2018.
  4. belta.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]