Уладзімір Мікалаевіч Валчкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Валчкоў
Тэніс
Фота
 
Дата нараджэння: 7 красавіка 1978(1978-04-07) (41 год)
Месца нараджэння: Мінск, СССР
Грамадзянства: Беларусь
Рэзідэнцыя: Мінск, Беларусь
Рост: 180
Вядучая рука: правая (двухручны бэкхенд)
Прафесійная кар'ера: 1995–2008
Прызавыя грошы: $1,315,133
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п): 70-91
Тытулы: 0
Найвышэйшы рэйтынг: 25 (30 красавіка 2001)
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі: 1/32 фіналу (2002)
Адкрыты чэмпіянат Францыі: 1/32 фіналу (2004)
Уімблдан: паўфінал (2000)
Адкрыты чэмпіянат ЗША: 1/32 фіналу (2001)
Іншыя турніры
Алімпійскія гульні: 1/16 фіналу (2000)
Парны разрад
Вынікі (в/п): 41-43
Тытулы: 1
Найвышэйшы рэйтынг: 71 (9 чэрвеня 2003)
Іншыя турніры
Алімпійскія гульні: чвэрцьфінал (2000)
Камандныя турніры
Кубак Дэвіса: паўфінал (2004)
Завяршыў выступы

Уладзімір Мікалаевіч Валчкоў (нарадзіўся 7 красавіка 1978 г. у Мінску) — беларускі прафесійны тэнісіст. Стаў прафесіяналам у 1995 годзе.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Асабліва яркімі атрымоўваліся ў Уладзіміра выступы ў Кубку Дэвіса за каманду Беларусі, у якой ён доўгія гады гуляе разам з Максам Мірным.

Пераможца юніёрскага Уімблдана 1996 у адзіночным разрадзе (у фінале перамог харвата Івана Любічыча з лікам 3-6 6-2 6-3).

Вышэйшае дасягненне ў турнірах Вялікага Шлема — паўфінал на Уімблдане ў 2000 годзе, пасля чаго Валчкоў атрымаў ад брытанскай прэсы мянушку «Владыятар» (па аналогіі з галоўным героем фільма Рыдлі Скота «Гладыятар» (англ.: Gladiator), які выйшаў на экраны незадоўга да пачатка турніру).

У верасні 2002 года ў Ташкенце Валчкоў адзіны раз дайшоў да фіналу турніру ATP, дзе саступіў Яўгену Кафельнікаву у 2 сэтах. Для Кафельнікава тая турнірная перамога стала апошняй у кар'еры ў адзіночным разрадзе.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2000 і 2004 гадоў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]