Уладзімір Васілевіч Лукашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Васілевіч Лукашэвіч
старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта[d]
старшыня Слонімскага раённага выканаўчага камітэта[d]
старшыня Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта[d]
1998 — 2001
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
2000 — 2004

Нараджэнне 2 студзеня 1943(1943-01-02) (81 год)
Адукацыя
Месца працы

Уладзімір Васілевіч Лукашэвіч (нар. 2 студзеня 1943, в. Выгода, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 студзеня 1943 г. у вёсцы Выгода Капыльскага раёна. Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «настаўнік фізікі і матэматыкі», пасля Беларускі інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «эканаміст», Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працоўную дзейнасць пачаў загадчыкам вясковага клуба ў Ваўкавыскім раёне. Працаваў выкладчыкам Гродзенскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча, першым сакратаром Лідскага райкама камсамола, другім сакратаром Гродзенскага абкама камсамола, старшынёй выканкама Ашмянскага раённага Савета народных дэпутатаў, старшынёй выканкама Слонімскага раённага Савета народных дэпутатаў, дырэктарам сярэдняй школы горада Ваўкавыска, дырэктарам Ваўкавыскага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі, прэзідэнтам ААТ «Беллакт».

У 1998—2001 гг. займаў пасаду старшыні Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання па Ваўкавыскай выбарчай акрузе № 50. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

Цяпер на пенсіі. Жыве ў Мінску.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына і дзвюх дачок.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]