Уладзімір Гайдук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Гайдук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 7 верасня 1941(1941-09-07)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 24 лютага 2012(2012-02-24) (70 гадоў)
Месца смерці:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт
Валодае мовамі: беларуская

Уладзімір Гайдук (7 верасня 1941, в. Тарнопаль, цяпер Беластоцкае ваяводства, Польшча — 24 лютага 2012, в. Тарнопаль) — беларускі паэт.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Беластоцкім карэспандэнцыйным ліцэі. Займаецца сельскай гаспадарскай на сваім хутары. Супрацоўнічае з газетай «Ніва»

Першыя вершы напісаў яшчэ вучнем пачатковых класаў. Дэбютаваў у 1956 г. лістом-вершам «Пазнаёмімся» і вершамі «Захад сонца» і «Зіма ідзе» («Ніва»). У 1956—1958 гады творы У. Гайдука друкуюцца ў «Ніве» сістэматычна. Аўтар зборнікаў паэзіі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Ракіта. — Беласток, 1971;
  • Блакітны вырай. — Беласток, 1990;
  • Пах аернага хлеба. — Беласток, 1997. — 40 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чыквін Я. Самотнік у свеце рэчаў // Далёкія і блізкія (серыя «Беларускія пісьменнікі замежжа», кн. 16) / Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа». — Беласток, 1997.