Уладзімір Генрыхавіч Пецюкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Генрыхавіч Пецюкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1 сакавіка 1943(1943-03-01) (75 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:
Мова твораў: беларуская

Уладзімір Генрыхавіч Пецюкевіч (1 сакавіка 1943, в. Цяцеркі, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1969). З 1969 г. працаваў у будаўнічай арганізацыі ў Мінску, у 1988—2000 гг. у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Друкуецца з 1975 г. Яго творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі «Лагодны промень раніцы» (1988) і «Браслаўшчына азёрная мая» (1998), Паэзія Пецюкевіча адметная лірычнасцю, патрыятычным пафасам, паглыбленым над складанымі праблемамі сучаснасці і гісторыі роднай зямлі. На яго вершы напісаны зборнік песень "Добры дзень, садок дзіцячы", араторыя «Зорка Палын» (кампазітар Дз. Даўгалёў), шматлікія песні (кампазітары М. Алешка, Дз. Даўгалёў, Л. Захлеўны, М. Пецюкевіч, П. Яроменка і інш.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пецюкевіч Уладзімір Генрыхавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2001. — Т. 12. — С. 341.
  • "Узняўся белы птах", Вільня, 2004
  • "Струны пілігрыма", Мінск, 2011

"Пад залатым купалам", Мінск, 2011