Уладзімір Аляксандравіч Гілеп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Гілеп)
Уладзімір Аляксандравіч Гілеп
Род дзейнасці гісторык, краязнавец, дзяржаўны дзеяч
Дата нараджэння 11 сакавіка 1938(1938-03-11) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Член у
Узнагароды і прэміі

Уладзімір Аляксандравіч Гілеп (11 сакавіка 1938, в. Вострава, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — гісторык, краязнавец, дзяржаўны дзеяч Беларусі. Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры» (1996—2018).

Адзін з ініцыятараў і непасрэдных удзельнікаў стварэння Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Веткаўскага музея народнай творчасці, Заслаўскага і Раўбіцкага музеяў, гісторыка-культурных запаведнікаў у Полацку, Заслаўі, Нясвіжы, персанальных музеяў А. Міцкевіча, В. Ваньковіча, М. Шагала, М. Багдановіча і інш.

Лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015).