Уладзімір Другавец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Другавец
Партрэт
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 29 верасня 1923(1923-09-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1961(1961-02-07) (37 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Ганна Губерт (таксама вядомая як Ванда Губэрт-Другавец)
Дзеці Марыя-Сафія, Сузана-Вікторыя
Член у

Уладзімір Другавец (29 верасня 1923 — 7 лютага 1961) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі. Радны БНР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 верасня 1923 года ў Заходняй Беларусі ў Польскай Рэспубліцы.

Падчас Другой сусветнай вайны па прыходзе савецкай улады быў арыштаваны і высланы ў Сібір, адкуль далучыўся да Арміі Андэрса. Ваяваў у Італіі. Пасля вайны як і ўсе былыя жаўнеры 2-га Польскага корпусу апынуўся ў Вялікабрытаніі.

Пры канцы 1940-х выехаў у Аргенціну да брата (ён прыехаў туды з ранейшай хваляй эміграцыі). Пазнаёміўся з Кастусём Мерляком, далучыўся да беларускай грамадска-палітычнай справы, быў заступнікам Мерляка ў Згуртаванні беларусаў у Аргенціне. На адной з беларускіх вечарынаў у Буэнас-Айрэсе пазнаёміўся са стрыечнай сястрой жонкі Кастуся Мерляка — Ганнай Губерт (у іншых крыніцах вядомая як Ванда Губэрт-Другавец), з якой пазней ажаніўся. У 19511952 і 1954 гг. быў старшынёй Згуртавання беларусаў у Аргенціне. Быў радным БНР. У 1955 годзе нарадзілася першая дачка, а ў 1957 годзе — другая.

Пры канцы 1950-х выехаў у ЗША ў пошуках магчымасці перавезці туды сям’ю, але нечакана захварэў і трапіў у псіхіятрычны шпіталь.

Скончыў жыццё самагубствам 7 лютага 1961 года па выхадзе з псіхіятрычнага шпіталя. Пахаваны ў Іст-Брансуіку (Нью-Джэрсі) на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. Жонка з дзвюма маленькімі дочкамі засталася ў Аргенціне адна.

У кнізе Аляксандра Адзінца змешчанае інтэрв’ю з жонкай, якая распавядае сябе, мужа і пра жыццё ў Аргенціне: у 2006 годзе яна разам з іншымі эміграцыйнымі дзеячамі падпісала зварот да беларускай эміграцыі з заклікам дапамагчы з выданнем гэтай кнігі, а ў 2007 годзе кніга была выдадзеная.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мн.: Медисонт, 2007. — 704 с., [28] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]