Уладзімір Канстанцінавіч Шумны
Уладзімір Канстанцінавіч Шумны | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лютага 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | генетык, даследчык |
Навуковая сфера | генетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Уладзімір Канстанцінавіч Шумны (12 лютага 1934, Хаўмы, Чарнігаўская вобласць, УССР) — савецкі і расійскі генетык. Замежны член НАН Беларусі (2000). Акадэмік АН СССР (1990; чл.-кар. з 1979), Расійскай АН (1991), Еўрапейскай АН (2002), замежны член НАН Украіны (2000), Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны (2003), доктар біялагічных навук (1974), прафесар (1982). Ганаровы прафесар Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1958). З 1958 — у Інстытуце цыталогіі і генетыкі Сібірскага аддзялення АН СССР, з 1966 — загадчык лабараторыі, у 1985—2007 — дырэктар. З 2007 — Дарадца РАН. Адначасова з 1986 — загадчык кафедры Новасібірскага дзяржаўнага універсітэта. З 2004 — прэзідэнт Вавілаўскага таварыства генетыкаў і селекцыянераў (Расія). З 1997 — галоўны рэдактар часопіса «Інфармацыйны веснік ВОГІС» (з 2011 — «Вавілаўскі часопіс генетыкі і селекцыі»).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя даследаванні звязаны з праблемамі гетэрозісу, поліплаідыі, аддаленай гібрыдызацыі раслін, трансгенезу. Выканаў цыкл даследаванняў па рэканструкцыі геному раслін метадамі аддаленай гібрыдызацыі, культуры клетак і генетычнай інжынерыі. Атрымаў новыя камбінацыі міжродавых ячменна-пшанічных і ячменна-жытніх гібрыдаў як матэрыял для цытагенетычных даследаванняў. На іх аснове створаны замешчаныя і дадатковыя па асобных храмасомах лініі, што адкрывае магчымасці для стварэння новых сартоў. Атрымаў унікальныя трансгенныя расліны, у геном якіх уведзены ген бетаінферону чалавека і бактэрыяльны ген нуклеазы, што важна для стварэння новых біятэхналогій і атрымання трансгенных формаў раслін.
Аўтар каля 500 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 3 навучальных дапаможнікаў, 12 аўтарскіх пасведчанняў на раяніраваныя гатункі і 13 патэнтаў.
Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН ім. акадэміка В. А. Капцюга (2007) за працу «Рэарганізацыя ядзернага і цытаплазматычнага геномаў пры стварэнні новых форм травы метадамі біятэхналогіі».
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975), «Знак Пашаны» (1982), «За заслугі перад Айчынай» III (2007) і IV (1999) ступеней, залатым медалём ім. М. І. Вавілава РАН (2007), іншымі медалямі.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Биологическая фиксация азота. Новосибирск, 1991 (у суаўт.).
- Генетические методы в селекции растений. Новосибирск, 1992 (у суаўт.).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Барзнянскім раёне
- Выкладчыкі Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары біялагічных навук
- Прафесары
- Правадзейныя члены АН СССР
- Правадзейныя члены РАН
- Выпускнікі біялагічнага факультэта МДУ
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Замежныя члены НАНБ
- Генетыкі СССР