Уладзімір Мсціславіч (князь берасцейскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мсціславіч
Дата нараджэння 1158
Бацька Мсціслаў Ізяславіч

Уладзімір Мсціславіч (каля 1158 — верасень 1170) — берасцейскі князь з дынастыі Манамахавічаў (1170).

Паходзіў з дынастыі Манамахавічаў (Ізяславічаў Валынскіх), быў наймалодшым сынам Мсціслава Iзяславіча і Агнешкі, дачкі польскага князя Баляслава Крывавустага. Пра смерць Уладзіміра Мсціславіча згадвае Іпацьеўскі летапіс: «У той жа час праставіўся быў яго [Рамана Мсціславіча] брат меншы Уладзімір у Берасці».

Гісторык Аляксандр Праснякоў пісаў: «У Мсціслава было чатыры сыны: Раман замацоўваецца ва Уладзіміры, Усевалада бачым у Белзе, Святаслава і Уладзіміра — у Чэрвені і Берасці».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Войтович Л. В. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с.
  • Войтович, Л. В. Княжа доба на Русі: портрети еліти. — Біла Церква: Вид. О. В. Пшонківський, 2006.
  • Пресняков А. Е. Княжое право в Древней Руси. Лекции по русской истории. Киевская Русь. — Москва: Наука, 1993.