Уладзімір Мікалаевіч Баршчоў
Уладзімір Мікалаевіч Баршчоў | |
---|---|
Нараджэнне |
22 верасня 1956 (68 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Уладзімір Мікалаевіч Баршчоў (нар. 22 верасня 1956, Грозны, Чачэна-Інгушская АССР) — беларускі ваенны і палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 верасня 1956 года ў г. Грозны Чэчэна-Інгушскай АССР.
Скончыў Кіеўскае вышэйшае танкавае інжынернае вучылішча, Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст-менеджар).
Праходзіў службу ў Паўночна-Каўказскай, Туркестанскай ваенных акругах. Выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Рэспубліцы Афганістан у якасці памочніка начальніка палітычнага аддзела злучэння па камсамольскай рабоце. Служыў памочнікам начальніка палітычнага аддзела корпуса па камсамольскай рабоце ў горадзе Ашхабадзе, старшым інструктарам палітычнага ўпраўлення Туркестанскай ваеннай акругі па камсамольскай рабоце ў горадзе Ташкенце. Быў начальнікам аддзела — памочнікам начальніка палітычнага аддзела арміі па камсамольскай рабоце, намеснікам камандзіра палка па палітычнай частцы ў ГДР. З’яўляўся намеснікам камандзіра палка па палітычнай частцы — намеснікам камандзіра дывізіі па выхаваўчай рабоце і кадрах у горадзе Мінску. Займаў пасады намесніка генеральнага дырэктара замежнага прадпрыемства «ІТЭРАБЕЛ», кіраўніка прадстаўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства «Прамысловая група „ЛанРусінвест“». З’яўляўся намеснікам старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», з 2006 года — старшыня.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, васемнаццаццю медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[2].
Зноскі
- ↑ БОРЩЕВ ВЛАДИМИР НИКОЛАЕВИЧ Архівавана 29 жніўня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 22 верасня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Грозным
- Выпускнікі БДЭУ
- Выпускнікі Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя СССР
- Ваенныя Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання