Перайсці да зместу

Уладзімір Мікалаевіч Краж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Краж
Дата нараджэння 24 жніўня 1932(1932-08-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 2016(2016-03-27) (83 гады)
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Уладзімір Мікалаевіч Краж (24 жніўня 1932, Лазава, Харкаўская вобласць, Украіна — 27 сакавіка 2016) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1970), прафесар (1991). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1999), член міжнароднай асацыяцыі «Sport Kinetics» (1993).

Скончыў Харкаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Р. С. Скаварады (спецыяльнасць «Фізічнае выхаванне, анатомія і фізіялогія чалавека», 1956), Дзяржаўны цэнтральны інстытут фізічнай культуры (аспірантура, 1969).

Працаваў у ДЮСШ г. Палтавы (1957—1958), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 1970, спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў, кафедра тэорыі і методыкі фізічнага выхавання і спорту, прафесар, у 1984—1993 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: кінематыка многазвенавых рухальных дзеянняў чалавека; даследаванне пераносу трэніраванасці ў працэсе спартыўнай трэніроўкі; заканамернасці спартыўнай падрыхтоўкі; фізічнае і духоўнае аздараўленне нацыі сродкамі фізічнай культуры і спорту ў антагенезе ва ўмовах постіндустрыяльнага грамадства і ўступлення ў эпоху інфармацыйнага развіцця.

Ганаровыя граматы ЦК УКП(б), ЦК КП(б) Украіны, ЦК УЛКСМ, ЦК ЛКСМ Украіны (1954), нагрудныя значкі «Выдатнік фізічнай культуры і спорту» (1974), «За отличные успехи в работе» Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі СССР (1985), «За заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту» (1987), «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1997), «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Республіцы Беларусь» (2007, 2012), медаль «Ветэран працы» (1987) і інш.

  • Исследование динамики переноса тренированности в процессе тренировки : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 734 / В. Н. Кряж. — Москва, 1969.

Зноскі

  • Кряж Владимир Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт : энциклопедия. — Минск, 1999. — С. 123.