Уладзімір Мікалаевіч Растоўцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Растоўцаў
Дата нараджэння 27 мая 1945(1945-05-27) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера медыцынская генетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Мікалаевіч Растоўцаў (нар. 27 мая 1945, Карабаш, Чалябінская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне медыцынскай генетыкі. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1969 годзе Мінскі медыцынскі інстытут, у 1972 годзе — аспірантуру Інстытута эксперыментальнай медыцыны АМН СССР у г. Ленінградзе.

Працаваў малодшым, старшым навуковым супрацоўнікам ЦНДЛ Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў з 1972 года, працаваў загадчыкам лабараторыі медыцынскай інфарматыкі БелНДІ санітарыі і гігіены ў 1988—1989 гадах, з 1992 года па 2005 год загадчык аддзела медыцынскіх сістэм Беларускага цэнтра медыцынскіх тэхналогій. З 2005 года па сённяшні дзень працуе галоўным навуковым супрацоўнікам РНПЦ медыцынскіх тэхналогій. У 2000 годзе арганізаваў і ўзначаліў курс прафілактычнай медыцыны і статыстычнага ўліку пры кафедры гігіены і медыцынскай экалогіі БелМАПА.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Вывучэнне дыгідрафалатрэдуктазы ў нармальным эмбрыягенезе і пры індукаваным тэратагенезе» у 1973 годзе. У 1990 годзе прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук за дысертацыйнае даследаванне на тэму «Асновы аўтаматызацыі індывідуальнага генетычнага прагнозу», абароненае ў 1989 годзе. У 1994 годзе прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «кіраванне ў медыцынскіх і біялагічных сістэмах, уключаючы прымяненне вылічальнай тэхнікі». У 1997 годзе абраны членам-карэспандэнтам Беларускай акадэміі медыцынскіх навук.

Асноўны напрамак навуковай дзейнасці — распрацоўка тэарэтычных асноў, а таксама навуковых і практычных тэхналогій для прафілактычнай медыцыны. За час працы з’яўляўся навуковым кіраўніком 25 навукова-даследчых распрацовак. Апублікаваў больш за 300 навуковых прац, у т. л. манаграфіі «Генетыка і дыягназ» (1986), «Асновы здароўя» (2002), «Асновы культуры здароўя» (2008). Кіраваў падрыхтоўкай 17 кандыдацкіх і 6 доктарскіх дысертацый.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]