Карабаш (Чалябінская вобласць)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Карабаш (руск.: Карабаш) — горад (з 1933) у Расіі, абласнога падпарадкавання ў Чалябінскай вобласці. Насельніцтва 15,7 чалавек (2005). Заснаваны ў 1822 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Карабаш узнік у 1822 годзе пасля адкрыцця залатаносных россыпаў на месцы старажытнага татарскага паселішча. Назва Карабаш азначае «чорная галава» па-татарску. У XIX стагоддзі ў Сойманаўскай даліне былі знойдзены залежы меднай руды, у 1837 годзе быў пабудаваны першы медзеплавільны завод, які праіснаваў 5 гадоў, а ў 1911 годзе быў закладзены новы медзеплавільны завод. Пасля некалькіх дзесяцігоддзяў здабычы меднай руды і выплаўленні медзі, горад стаў зонай надзвычайнай экалагічнай сітуацыі, у 1989 годзе ААН назвала яго «чорнай кропкай планеты». Гара, змешчаная на мяжы горада, цалкам страціла лясное покрыва.
У апошнія гады здзяйсняецца маштабная рэканструкцыя медзеплавільнага завода, ідзе будаўніцтва ачышчальных збудаванняў.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Горадаўтваральнае прадпрыемства — ЗАТ «Карабашмедзь». Карабашскі медзеплавільны завод быў заснаваны ў 1910 годзе англійскім прадпрымальнікам Джонам Леслі Урквартам. У горадзе таксама маюцца камбінат хлебапрадуктаў, радыёзавод ААТ «Кастрычнік».
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Галіна Анатолеўна Кнаўэр (нар. 1937) — беларускі архітэктар.
- Уладзімір Мікалаевіч Растоўцаў, беларускі вучоны ў галіне медыцынскай генетыкі