Перайсці да зместу

Уладзімір Паўлавіч Паўлюкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Паўлавіч Паўлюкевіч
Нараджэнне 26 кастрычніка 1961(1961-10-26) (63 гады)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Уладзімір Паўлавіч Паўлюкевіч (нар. 26 кастрычніка 1961, Пясчанка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі інжынер, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Скончыў Салігорскі горна-хімічны тэхнікум імя М. Тарэза (горная электрамеханіка), Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітэт (горныя машыны і абсталяванне).

Працоўную дзейнасць пачаў вучнем слесара, слесарам па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы сільвінітавай абагачальнай фабрыкі другога рудаўпраўлення вытворчага аб’яднання «Беларуськалій» імя 50-годдзя СССР. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам участка па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы, начальнікам бюро аўтаматызаванай сістэмы ўпраўлення тэхналагічным працэсам, намеснікам галоўнага інжынера па аўтаматызацыі, галоўным інжынерам, начальнікам цэха сільвінітавай абагачальнай фабрыкі другога рудаўпраўлення рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне „Беларуськалій“», галоўным інжынерам трэцяга рудаўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій».

Дырэктар трэцяга рудаўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Занесены на раённую Дошку гонару.

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, Салігорскага гарвыканкама, адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій» і знакам «Ганаровы хімік»[2].

Зноскі