Уладзімір Рыгоравіч Залатагораў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Рыгоравіч Залатагораў
Дата нараджэння 30 мая 1931(1931-05-30) (92 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук (1966)
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Рыгоравіч Залатагораў (нар. 30 мая 1931, с. Стараюр’ева, Тамбоўская вобласць, РСФСР) — савецкі і беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1966), прафесар (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію (інжынерна-эканамічны факультэт, 1954; аспірантура, 1965).

Працаваў на прадпрыемствах Ленінградскага дзяржаўнага лесанарыхтоўчага трэста («Ленлес», 1954—1961), у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1965, прафесар кафедры кіравання і арганізацыі вытворчасці, у 1996—1997 — загадчык кафедры, з 1997 — прафесар кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу, у 1997—1998 і 2002 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: эканоміка лясной прамысловасці; праблемы сацыяльна-эканамічнай эфектыўнасці прамысловай вытворчасці, капітальных укладанняў і новай тэхнікі; інвестыцыйны менеджмент.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Исследование сравнительной экономической эффективности трелевочных тракторов : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / В. Г. Золотогоров. — Ленинград, 1966.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Залатагораў Уладзімір Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 508. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Золотогоров Владимир Григорьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 61.
  • Золотогоров Владимир Григорьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. — Минск, 2006. — С. 144.
  • Залатагораў Уладзімір Рыгоравіч // Хто ёсць хто ў БДТУ / [Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт]. — Мінск, 2004. — С. 107.
  • Кафедра управления и организации производства // Белорусский государственный технологический университет, 1930—1995. — Минск, 1996. — С. 169—175. — В содержании о Золотогорове В. Г.