Перайсці да зместу

Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі
Гімназіст Уладзімір Каліноўскі каля 1910 года.
Гімназіст Уладзімір Каліноўскі каля 1910 года.
Дата нараджэння 6 (18) чэрвеня 1889
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1 верасня 1929
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, палітык
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі (6 (18) чэрвеня 1889, Баранкі, Літоўскае генерал-губернатарстване раней за 1 верасня 1929) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.

Нарадзіўся 6 (18) чэрвеня 1889 года ў Баранках ў сялянскай сям’іПерайсці да раздзела «Сям’я». Ахрышчаны праз тыдзень у Радасцкай царкве (Брэсцкі павет Гродзенская губерня).[1]

У жніўні 1905 — чэрвені 1910 гадоў вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, па атрыманні атэстата паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, які скончыў вясной 1914 года[1]. Таксама праслухаў поўны курс Археалагічнага інстытута і Усходняй акадэміі (грузінскага аддзела) ў Петраградзе[2]. Да кастрычніцкага пераварота лічыўся кандыдатам[1], затым старшым кандыдатам[3] пры Петраградскім акруговым судзе, чакаючы прызначэння[1].

У Пецярбургу жыў на Васільеўскім востраве — спачатку ў універсітэцкім гуртажытку (Філалагічны завулак, 3), затым на Кадэцкай лініі, д. 1[3].[1]

Пасля кастрычніцкага перавароту загадваў арганізацыйна-інструктарскім аддзелам у Народным камісарыяце харчавання. Быў сябрам Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны ў Петраградзе. У ліпені 1921 года як рэпатрыянт выехаў у Польскую Рэспубліку.[2]

Займаўся грамадскай працай. У лістападзе 1922 годзе абраны ў Сейм Польскай Рэспублікі, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У чэрвені 1923 года польскім судом пазбаўлены дэпутацкага мандата і польскага грамадзянства. Арыштаваны ў ліпені 1923 года і высланы з Польшчы.[2]

Са снежня 1923 года ў Мінску. У лютым 1924 — ліпені 1925 года быў кіраўніком спраў і юрысконсультам Беларускага сельскагаспадарчага інстытута. У 1925—1927 гадах на розных пасадах у ЦВК БССР. З 1 кастрычніка 1927 да 1 верасня 1929 года — дацэнт кафедры гісторыі польскай культуры педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.[2]

Актыўна супрацоўнічаў з часопісамі «Полымя», «Савецкае будаўніцтва», газетамі «Савецкая Беларусь», «Звязда».[2]

Звестак пра лёс пасля 1929 года няма[4][1]. У «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» адзначана, што, «паводле некаторых звесткак», расстраляны ў 1940 годзе ў Старабельску (Варашылаўградская, цяпер Луганская, вобласць)[2].

Бацька — Сямён Філіпавіч Петашук, або Каліноўскі (нар. 3.9.1861), у адпаведным узросце прайшоў тэрміновую вайсковую службу, у чэрвені 1885 года зацверджаны камісіяй пры 26-й пяхотнай дывізіі ў званні фельчара, звольнены ў запас 6 студзеня 1887 года. З 21 чэрвеня 1889 года служыў фельчарам Сокальскай, з 17 лютага 1894 — Ваўкавыскай гарадской бальніцы. Здаў 25 чэрвеня 1902 года іспыты за курс павятовага вучылішча, пераведзены 27 лістапада 1903 года на пасаду бальнічнага наглядчыка. За выслугу гадоў атрымаў чыны калежскага рэгістратара (ст.[ru] 9 верасня 1906) і губернскага сакратара (ст. 5 верасня 1909). Быў жанаты з Алімпіядай Усцінаўнай Кедуновіч «лацінскага веравызнання». Меў сыноў Уладзіміра (6.6.1889), Леаніда (15.2.1892) і Мікалая (15.6.1894).[1]

  • Зямельная палітыка ў Польшчы // Полымя. 1925, № 5;
  • Палітычныя партыі і аб’яднанні ў сучаснай Польшчы // Полымя. 1926, № 2, 4—5;
  • Краткий обзор экономического и финансового положения Польши // Савецкае будаўніцтва. 1926, № 1;
  • Торговые договоры Польши // Савецкае будаўніцтва. 1926, № 4.
  1. 1 2 3 4 5 6 7 Баринов 2026.
  2. 1 2 3 4 5 6 ЭГБ 1997, p. 33.
  3. 1 2 Весь Петроград на 1917 год. — С. 291.
  4. Маракоў 2003, p. 407.